Production


Page views since 2007-01-01: 1198402

НЁМАНСКI ШЛЯХ

Апісанне маршруту

"Нёманскi шлях" - гэта 10-кіламетровы зялёны маршрут, які пачынаецца ў в. Дакудава Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці, вядзе да поймы ракі Нёман, выводзіць на бераг Нёмана і вяртае падарожнікаў у вёску Дакудава, утвораючы, такім чынам, круг.

Нёман - рака, якая здаўна мела для беларусаў асаблівае значэнне, гэта апеты паэтамі "Бацька Нёман". Акрамя гэтага, яна славіцца сваімі маляўнічымі пейзажамі, дзе поплава і багністыя ўчасткі чаргуюцца з іглічным і змяшаным лесам.

Прыродна-дыдактычны маршрут "Нёманскi шлях", уключаючы ў сябе цікавыя прыродныя і гістарычныя аб'екты дадзенай мясцовасці, можа быць выкарыстаны не толькі для турызму, але і для атрымання экалагічнай адукацыі і фармаванні навыкаў даследчай працы.

Вялікая перавага маршруту - магчымасць яго працягу ўздоўж ракі, а таксама да найболей цікавых месцаў рэгіёна.

На лагатыпе - тыповы беларускі прынёманскі краявід.

Асноўныя турыстычныя аб'екты на маршруце (прыродная і культурная спадчына)

  • Дакудаўская Свята-Каляды-Багародзецкая Царква ў псеўдарускім стылю (1865-1867гг.)
  • Бабровыя плаціны
  • Доты часоў Першай Сусветнай вайны (1914-1918гг.)
  • Стаянкі першабытнага чалавека і месцы селішчаў старажытных людзей - унікальная з'ява для беларускага Панёмання, археалагічны помнік "Паселішча IX-XII стст."
  • Бабровыя сцежкі
  • Гісторыка-краязнаўчы музей Дакудаўскай сярэдняй школы
  • Агратурыстычная сядзіба "Над Нёманам" з хаткай гусляра
  • Экскурсія ў Ліду (каля 25 км) - гістарычны цэнтр рэгіёна, агляд старадаўняга замка
  • Арганізацыя сплаву на плытах па Нёмане
  • Агратурыстычная сядзіба "Дакудава" - этнаграфічная калекцыя прадметаў традыцыйна-бытавой культуры беларусаў, дзе прадстаўленыя дзве гісторыка-пазнавальныя праграмы "Шлях хлеба" і "Ад блакітнага льна да белых ручнікоў"
  • Фальклорнае свята "Купалле"
  • Паездка на калёсах уздоўж Нёмана
  • Дуга Струве (аб'ект занесены ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЭСКА)
  • Дзяржаўны біялагічны запаведнік "Дакудаўскі"
  • Помнік мясцовым жыхарам - героям Вялікай Айчыннай вайны

Асноўныя характэрыстыкі маршруту

Галоўная вось маршруту (круг з працягласццю каля 10 км) вакол вёскі Дакудава, першы ўспамін пра якую вяртае нас у 1392 год.Перасоўванні па маршруце пешшу, часткова на ровары, брычках і вярхом на канях пазначаны пункцірам зялёнага колеру.

Тэматычныя петлі пазначаны сінім пункцірам.

Тэматычныя петлі:
  • Агратурыстычная сядзіба "Над Нёманам" з хаткай гусляра
  • Экскурсія ў Ліду (каля 25 км) - гістарычны цэнтр рэгіёна, агляд старадаўняга замка
  • Арганізацыя сплаву на плытах па Нёмане
  • Паездка на калёсах уздоўж Нёмана
  • Дуга Струве (аб'ект занесены ў спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЭСКА)
Асноўныя характэрыстыкі маршруту:

Працягласць - 10 км

з пакрыццём – 1 км

Лясныя дарогі/ вясковыя дарогі – 90 %

Спакойныя асфальтавыя дарогі - 10 %

Асноўныя карыстальнікі: пешаходы, веласіпедысты, байдарачнікі

Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь з бліжэйшымі гарадамі праз сродкі грамадскага транспарту /цягнік, аўтобус):Аўтобусы мясцовых напрамкаў да Ліды, БярозаўкіЭлектрацягнік да станцыі Баранавічы

Размяшчэнне турыстаў: агратурыстыя сядзібы

Інфармацыя ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by, http://www.holiday.by

Карты і даведнікі (на ангельскай або толькі на мясцовай мове):

Каталог Greenways in Belarus” /Зялёныя Шляхі ў Беларусі/ з апісаннем лакальных маршрутаў і матэрыялам па сядзібах.

Буклет “Нёманскі Шлях” з падрабязным апісаннем маршруту і аб’ектаў прыроднай і культурнай спадчыны на рускай мове.

Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам

Юрый Агарка (каардынатар маршруту), гаспадар сядзібы “Дакудава

тэл.: 8 – 015-61-78-2-40

Адрас: Гродзенская вобл., Лідскі раён, в. Дакудава, д.14

Грамадскае Аб’яднанне “АГРА- І ЭКАТУРЫЗМ”

Адрас: вул. Дуніна-Марцінкевіча 6, г. Мінсктэл.: 2510076, 2522781

Старонка ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by


Фота-галерэя


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі











DG-Environment
Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.
Strona stworzona przez: strony internetowe, prezentacje multimedialne