Production


БЛАКІТНЫЯ КАРАЛІ РАСОН

Апісанне маршруту

Расонскі раён, Віцебская вобласць
“Блакітныя каралі Россон” - гэта першы пілотны праект беларускага зялёнага маршруту, які злучае два прыродных заказнікі “Чырвоны Бор” і “Сіньша”. Маршрут прызначаны для перамяшчэння з выкарыстаннем безматорных транспартных сродкаў, такіх як: ровары, байдаркі, коні, калёсы, лыжы. Маршрут мае шмат лакальных экалагічных сцежак, якія адчыняюць людзям найзначнейшыя і каштоўныя прыродныя і культурныя славутасці Расонскага раёну.

Галоўная вось маршрута - кальцо з даўжынёй акружнасці каля 200 км, якая праходзіць праз наступныя населеныя пункты: Расоны – Клясціцы – Сакалішча – Кульнёва – Янкавічы – Межна – Краснаполле – Уклеенка – Забор’е – Гарбачэва – Расоны.Гэты раён быў вылучаны для пілотнага праекту зялёнага маршруту ў першую чаргу дзякуючы людзям, якія жывуць у гэтым раёне, іх актыўнасці і жаданню займацца агра- і экатурызмам, іх гатовасці распавесці аб прыродных, культурных і гістарычных каштоўнасцях сваёй "малой радзімы".У аснову лагатыпа маршруту, пасля творчай перапрацоўкі, быў пакладзены герб раёна, які адлюстроўвае асноўныя асаблівасці рэгіёна, а менавіта, найбуйнейшы лясны комплекс і самую вялікую колькасць азёраў у Беларусі.



Асноўныя турыстычныя аб'екты і гарады на маршруце (прыродная і культурная спадчына)

  • Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння леса-балотнага комплексу “Чырвоны Бор”
  • Вёска Кульнёва (гістарычная радзіма героя вайны 1812 г., генерала Я. Кульнёва) - 5 км
  • Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння “Сіньша”
  • Шпацыр па г. Расоны з наведваннем парку, Музею Баявой Садружнасці і Мемарыялу, Свята-Узнясенскай Царквы (помнік архітэктуры 1879г.), сядзібы пана Глазка (1900г.), дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Расонскі лясгас"
  • Журавінавы заказнік “Фаміна” - 3 км
  • Музей у вёсцы Межна Янкавіцкай вясковай Рады · Крэпасць "Сокал" - вал - месца размяшчэння Сакалішчанскага замку (1579г.)
  • Музей, прысвечаный вайне 1812г. і Вялікай Айчыннай вайне, у Клясціцкай школе.
  • Музей партызанскага побыту пад адчыненым небам у в. Роўнае Поле
  • Сялянска-фермерская гаспадарка А.Н.Барадулькіна - арганізацыя адпачынку на беразе гаючага воз. Белае
  • Вёска Тродавічы (месца размяшчэння маёнтка славутуга беларускага першадрукара Францыска Скарыны)
  • “Малая радзіма” беларускага і польскага паэта Яна Баршчэўскага (помнік, наваколлі воз. Неўчарда)
  • Штогодны Фестываль Сельскага Турызму “ЗАБОРСКІ ФЭСТ”: Найважнейшая падзея ў агратурызме, якая прадугледжвае шырокую забаўляльную праграму і мноства конкурсаў, а таксама кірмаш-продаж вырабаў ручной працы, выкананых мясцовымі жыхарамі.(вёска Забор’е
  • Фестываль вёскі Альбрэхтава “ДОБРЫ СВЕТ СЯМ’І”: На свяце ўсе жадаючыя могуць пазнаць аб самых цікавых сем'ях мясцовасці.(вёска Альбрэхтава)
  • Раённы Фестываль Фальклору: Усе выгляды і жанры фальклору, іх мясцовы каларыт.(вёска Янкавічы
  • Раённы Фестываль Моладзі: Свята моладзі раёну.(вёска Сяляўшчына)
  • Традыцыйны Фестываль вёскі Клясціцы: Гульнявая і танцавальная праграма, дэгустацыя нацыянальных страў, прыгатаваных мясцовымі гаспадынямі.(вёска Клясціцы)
  • Раённы Фестываль “ДАЖЫНКІ”: Ушанаванне лепшых хлебаробаў, насычаная канцэртная праграма, вясёлы кірмаш.(вёска Краснаполле)
  • Наведванне Ляснога Пчальніка: Знаёмства з гаспадаром прыватнага ляснога пчальніка, дэгустацыя ўсіх гатункаў мёду.Лебядзеў А.Ф. Янкавіцкая вясковая Рада
  • Наведванне Школьнага Экалагічнага Музею: Абласная эксперыментальная пляцоўка па апрабацыі поліварыянтнай мадэлі экалагічнай адукацыі.(вёска Краснаполле)
  • Шпацыры на кані: рокі верхавой язды, адпачынак на прыродзе.Мацулевіч А.У.Краснапольская вясковая Рада·
  • Выступ (і магчымы ўдзел у праграме) Народнага фальклорнага калектыва “КРЫНІЦА”:пачастунак беларускімі нацыянальнымі стравамі. Вясковая Хата Культуры (вёска Янкавічы)
  • Праграма “МІНУЛАЕ Ў ЦЯПЕРАШНІМ”: Творы мясцовага фальклору ў апрацоўцы сучасных беларускіх кампазітараў. Народны вакальна-харэаграфічны калектыў “СВЯЦІЦА” (г. Расоны). Узорная дзіцячая студыя “НАДЗЕЯ” (г. Расоны).Аднаўленне народных абрадаў Расоншчыны, запісаных са словаў старажылаў.Фальклорны калектыў Сельскай Хаты Культуры (в. Бірузова). Тэатралізаваныя прадстаўленні на аснове мясцовага этнаграфічнага матэрыялу (в. Клясціцы). Фальклорны калектыў Сельскай Хаты Культуры (в. Краснаполле).Фальклорны калектыў Сельскай Хаты Культуры (в. Забор’е).

Асноўныя характэрыстыкі маршруту

Галоўная вось маршрута - кальцо з даўжынёй акружнасці каля 200 км, якая праходзіць праз наступныя населеныя пункты: Расоны – Клясціцы – Сакалішча – Кульнёва – Янкавічы – Межна – Краснаполле – Уклеенка – Забор’е – Гарбачэва – Расоны– рух на раверах, вазах i канях - вызначана зялёным пункцipaм.

Тэматычныя петлi вызначаны блакiтным пункцiрaм.

Тэматычныя петлі:

  • Па ландшафтным заказніку рэспубліканскага значэння леса-балотнага комплексу “Чырвоны Бор” (для аматараў фотапалявання за дзікімі жывёламі і птушкамі ў іх натуральным асяроддзі пасялення, з прафесіянальным эколагам)
  • Вёска Кульнёва (гістарычная радзіма героя вайны 1812 г., генерала Я. Кульнёва) - 5 км
  • Па заказніку “Сіньша” (для аматараў шпацыраў па маляўнічых тэрыторыях рэдкіх раслін і сеткай азёраў ледавіковага паходжання, з прафесіянальным турысцкім інструктарам)
  • Шпацыр па г. Расоны з наведваннем парку, Музею Баявой Садружнасці і Мемарыялу, Свята-Узнясенскай Царквы (помнік архітэктуры 1879г.), сядзібы пана Глазка (1900г.), дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Расонскі лясгас"· Журавінавы заказнік “Фаміна” - 3 км
  • Музей у вёсцы Межна Янкавіцкай вясковай Рады
  • Крэпасць "Сокал" - вал - месца размяшчэння Сакалішчанскага замку (1579г.
  • Музей, прысвечаный вайне 1812г. і Вялікай Айчыннай вайне, у Клясціцкай школе
  • Музей партызанскага побыту пад адчыненым небам у в. Роўнае ПолеСялянска-фермерская гаспадарка А.Н.Барадулькіна - арганізацыя адпачынку на беразе гаючага воз. Белае

Асноўныя характэрыстыкі маршруту:

Працягласць – 200 км

Пакрыццё – пераважна грунтовыя дарогі з цвёрдай паверхняйлясныя дарогі – 20 %вясковыя дарогі – 60 % асфальтавыя дарогі з нізкай інтэнсіўнасццю руху аўтатранспарту – 20 % асноўныя карыстальнікі маршрута:веласіпедысты,

турысты - пешаходнікі, байдарачнікіТранспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам

сувязь з бліжэйшымі гарадамі праз сродкі грамадскага транспарту /цягнік, аўтобус):

Аўтобусныя рэйсы мясцовых напрамкаў па Расонскім рэгіёне· Чыгуначная і аўтобусная станцы ў г. Полацк і г. РасоныРазмяшчэнне турыстаў: агратурыстычныя сядзібыІнфармацыя ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by, http://www.holiday.by

Карты і даведнікі (на ангельскай або толькі на мясцовай мове):Каталог “Greenways in Belarus” /Зялёныя Шляхі ў Беларусі/ з апісаннем лакальных маршрутаў і матэрыялам па сядзібах. Буклет “Блакітныя каралі Россон” з падрабязным апісаннем маршруту і аб’ектаў прыроднай і культурнай спадчыны на рускай мове.

Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам

Хорань Ала Мікалаеўна (каардынатар маршруту), гаспадыня сядзібы “Хорань”тэл.: 8 – 02159-243-43Адрас: вёска Клястiцы, Расонскі раён, Віцебская вобласць, 211475

Кролл Аляксандр Уладзіміравіч і Кролл Цімур Аляксандравіч (каардынатары маршруту), гаспадары сядзібы “Кролова Хата”тэл.: 8- 02159-257-10Адрас: вёска Забор’е, Расонскі раён, Віцебская вобласць, 211475e-mail: krolova_hata@mail.ru

Грамадскае Аб’яднанне “АГРА- І ЭКАТУРЫЗМ”Адрас: вул. Дуніна-Марцінкевіча 6, г. Мінсктэл.: 2510076, 2522781Старонка ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by

 


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.