Production


Што ёсць Зялёныя Шляхі

Азначэнне Зялёных Шляхаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе

Зялёныя Шляхі - greenways - шматфункцыянальныя маршруты для перамяшчэння па іх на транспартных сродках без матораў. Такія маршруты праходзяць ўздоўж прыродных калідораў, гістарычных гандлёвых шляхоў, рэк і чыгунак і каардынуюцца мясцовымі супольнасцямі з мэтай падахвочвання да ўстойлівага развіцця і прапаганды здаровага ладу жыцця. Зялёныя шляхі з'яўляюцца асновай для рэалізацыі мясцовых ініцыятыў сацыяльнага характару і праектаў, звязаных з аховай прыроды і ландшафтаў, захаваннем культурнай спадчыны, экалагічным турызмам і транспартам, які не забруджвае навакольнае асяроддзе. Такія маршруты ў роўнай ступені адказваюць патрэбнасцям і мясцовых жыхароў, і падарожнікаў, уносячы ў той жа час фундуш у ажыўленне лакальнай эканомікі (адпаведна "Сапронаўскай Дэкларацыі", Экалагічнае Партнёрства для Ўстойлівага развіцця, 1 ліпеня 2006г.).

Еўрапейскае азначэнне Зялёных Шляхаў

"Маршруты, прызначаныя для перамяшчэння турыстаў выключна транспартнымі сродкамі без матораў, якія створаныя і развіваюцца такім чынам, каб аб'ядноўваць і захоўваць баланс паміж станам навакольнага асяроддзя і жыццёвым узроўнем насельніцтва ў рэгіёне. Такія маршруты павінны адказваць здавальняючым стандартам па шырыні, куту нахілу, і якасці пакрыцця, для таго, каб адначасова адпавядаць і экалагічным фактарам, і забяспечваць нерызыкоўнасць перамяшчэння для турыстаў з рознымі фізічнымі магчымасцямі." (адпаведна "Лільскай Дэкларацыі", Еўрапейская Асацыяцыя Зялёных Шляхаў "Greenways", 12 верасня 2000г.).

Усе маршруты greenways у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе рэалізуюцца паводле агульным правілам

1. Падтрымка і актывізацыя мясцовых супольнасцяў - развіццё мясцовага прадпрымальніцтва, стварэнне працоўных месцаў і дадатковых крыніц прыбытку, аднаўленне і захаванне традыцыйных здабыч;

2. Ахова прыроды і культурнай спадчыны, захаванне ландшафтаў;

3. Выкарыстанне мясцовых рэсурсаў - гасцінічнай і гастранамічнай гаспадаркі, турыстычных паслуг, паслуг гідаў, лакальнай прадукцыі;

4. Развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі, рэгіёнамі, гарадамі, раённымі цэнтрамі і іх жыхарамі;

5. Аказанне дапамогі мясцовым супольнасцям ва ўсведамленні і ўмацаванні ўласнай культурнай і сацыяльнай самасвядомасці, паляпшэнне ўмоў і ўзроўня жыцця;

6. Распаўсюджванне інфармацыі і стварэнне магчымасці для турыстаў глыбейшага спазнання рэгіёну, яго праблематыкі, мясцовых ініцыятыў, падзей, арганізацый і г.д.;

7. Прапаганда транспартных сродкаў без матораў і галін турызму, адпачынку і спорту, спрыяльных для навакольнага асяроддзя;

8. Стварэнне падарожнікам умоў для перамяшчэння па месцы самымі спрыяльнымі для навакольнага асяроддзя сродкамі транспарту - для перамяшчэння пешшу, роварам або грамадскім транспартам, замест выкарыстання асабістага аўтатранспарту;

9. Стварэнне моды на актыўны лад жыцця, паляпшэнне здароўя і падвышэнне бяспекі ў шляху.

Функцыі Зялёных Шляхаў - greenways

Па азначэнні і канцэпцыі Зялёных Шляхаў "Greenways" маршруты прыроднай і культурнай спадчыны выконваюць чатыры асноўныя функцыі:

1. Транспарт і бяспека.

Зялёныя Шляхі прапагандуюць формы перамяшчэння без матораў і грамадскі транспарт, прапаноўваюць такія выгляды турызму, як пешы, веласіпедны, конны, водны і г.д. Зялёныя маршруты заклікаюць да падвышэння бяспекі на дарогах і развіцця руху "без матораў" у гарадах і вёсках для задавальнення патрэбнасцяў розных груп насельніцтва, у тым ліку людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, людзей у сталым узросце і дзяцей.

2. Прапаганда здаровага ладу жыцця.

Зялёныя маршруты служаць спосабам прапаганды здаровага ладу жыцця і падвышэнні якасці жыцця мясцовых жыхароў і наведвальнікаў, рэкламуюць актыўныя выгляды турызму, адпачынак, аднаўленне сіл і занятак спортам на свежым паветры і на ўлонні прыроды.

3. Развіццё экатурызма і ахова прыроднай і культурнай спадчыны.

Зялёныя Шляхі з'яўляюцца асновай для практычнага развіцця розных выглядаў турызму, якія спрыяльны для навакольнага асяроддзя, і ў тым ліку для стварэння і пасоўванні экатурыстычнага прадукту. Усе турпрадукты на Зялёных Шляхах greenways аб'ядноўвае адна ўмова - выкарыстанне патэнцыялу і падтрымка мясцовых супольнасцяў. Такія турпрадукты ствараюцца на аснове лакальных рэсурсаў - гэта турпаслугі, прапановы рэгіянальнай кухні, прадукцыя мясцовай вытворчасці і яе распаўсюджванне, а таксама грамадскія ініцыятывы. Дзякуючы Зялёным Шляхам, лакальныя ініцыятывы "знізу", накіраваныя на ахову прыроды, ландшафту і спадчыны, вырастаюць у рэгіянальныя.

4. Падтрымка развіцця мясцовай эканомікі і рост прадпрымальніцтва.

Зялёныя Шляхі ўносяць фундуш у развіццё мясцовай эканомікі і рост прадпрымальніцтва ў мясцовых супольнасцях. Стварэнне Зялёных Шляхаў ініцыюе развіццё гасцінічнай базы, гастранамічных паслуг, дзейнасці экскурсаводаў. На маршрутах адчыняюцца галерэі і месцы продажу прадукцыі мясцовай вытворчасці, цэнтры турыстычнай інфармацыі, пункты праката спартовага і турыстычнага абсталявання і г.д.


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.