Production


Page views since 2007-01-01: 1169277

ПРАГА-ВЕНА ГРЫНВЭЙС

Чэшская Рэспубліка, Аўстрыя

Культурны маршрут, які злучае Цэнтральную Еўропу

Апісанне маршруту

У цяперашні час гэта самы стары і найбольш наведваймы маршрут у сям'і CEG /Маршрутаў Цэнтральнай Еўропы/. Гэта сетка пешаходных маршрутаў паміж Прагай, Табар, Йіндрычаў Градзец, Славоніце, Знойма, Лэдніс-Валціс і Вена. Асноўны маршрут распасціраецца на 470 км па даліне ракі Dyje /Дыжэ/ у Паўднёвай Маравіі і даліне ракі Vltava /Влтава/ у Паўднёвай Багеміі. На маршруце рэгулярна праводзяцца народныя і музычныя фэсты пад дэвізам "КУЛЬТУРНЫ МАРШРУТ, АБ'ЯДНАЎЧЫ ЦЭНТРАЛЬНУЮ ЕЎРОПУ". Асноўны маршрут пачынаецца ў Цэнтральным парку Прагі 13 і праходзіць праз груды Цэнтральнай Багеміі да гусіцкага мястэчка Tabor /Табар/. Тамака маршрут ідзе побач з ракой Luznice /Лузніцэ/ праз тыповыя вёскі Паўднёвай Багеміі з характэрнай архітэктурай (сялянскае баррока) да Jindшichщv Hradec /Йіндрычаў Градзец/. Ад гэтага сярэднявечнага мястэчка шлях працягваецца да густых лясоў Чэшскай Канады ўздоўж былой Жалезнай Заслоны па старой ваеннай дарозе да жамчужыны архітэктуры эпохі Рэнесансу ў Slavonice /Славоніцэ/. Далей вы трапляеце ў нацыянальны парк Podyjí/Thayatal /Подый/Таятал/, дзе працякае рака Dyje/Thaya /Дыжэ/Тая /.

Гэтае таксама першае месца на вашым шляху, дзе можна прадэгуставаць выдатнае Маравійскае віно прама на вінаградніках Sobes /Собэс /. Зараз вы ўжо ў Паўднёвай Маравіі - краіне віна, маленькіх маляўнічых вёсачак з унікальнымі архітэктурнымі пабудовамі вінных скляпоў і багатымі народнымі традыцыямі. Ваш першы прыпынак - каралеўскі горад Znojmo /Знойма/ з вялікім замкам, які ўзвышаецца па над далінай ракі Dyje /Дыжэ/. У XIII стагоддзі быў пабудаваны водны канал, каб падвесці ваду да млыноў. Вы ўсё яшчэ можаце наведаць млын у Slup /Слуп/. Адгэтуль шлях працягваецца да Hevlin /Хэвлін/, памежны горад з Аўстрыяй. Калі ў вас досыць часу, то можаце дазволіць сабе паслабіцца ў тэрмальных крыніцах курорта Laa der Thaya /Лаа дэр Тая/ прама праз мяжу. Вашым наступным прыпынкам будзе Mikulov /Мікулаў/, ранейшая цытадэль каралеўскай сям'і Dietrichstein /Дрэтрыхстэйн/. Не прапусціце магчымасць наведаць сярэднявечны замак, падняцца на груд Holly /Холлі з/ выдатнымі выглядамі на горад Mikulov /Мікулаў/ і яго наваколле, а таксама на стары горад і габрэйскія могілкі. Вы таксама можаце даследаваць наваколлі грудоў Palava /Плава/, выкарыстаючы розныя сцежкі для пешага турызму. Прама пасля Мікулава Вы трапляеце ў валадарствы іншай каралеўскай сям'і Liechtensteins /Ліхтэнстэйн/. Яны пакінулі пасля сябе выдатныя палацы, замкі і маляўнічыя паркі. Вы можаце даследаваць гэтыя помнікі на маршруце мясцовага значэння Liechtenstein /Ліхтэнстэйн/. Ваш апошні прыпынак, перад тым, як вы патрапіце ў Аўстрыю, будзе ў Valtice /Валціс/, дзе не варта прапускаць выдатную магчымасць дэгустацыі вінаў у скляпах Valtice Chateau Wine /Валціс Шато Вайн/. Пасля ўзыходжання на груд за горадам Valtice /Валціс/ Вы можаце дабрацца да каланады Rejstna /Рэйстна/ і ўбачыць адтуль усю пышнасць садовых паркаў і помнікаў Lednice - Valtice /Лэдніс-Валціс/.

У Аўстрыі ваш першы прыпынак будзе ў Poysdorf /Пойздарф/, нефармальная сталіца аўстрыйскага віна. Наведайцеся ў муніцыпальную вінную краму, у асартыменце якой прадстаўленыя ўсе мясцовыя віны. Будзе цікава спыніцца на некаторых фермах, якія прапаноўваюць паслугі пражывання турыстам у гэтай частцы Ніжняй Аўстрыі, якую яшчэ завуць Вінная чвэрць (Weinviertel /Вэйнвэртэль/). На вашым шляху да Вены вы ўбачыце шматлікія завулкі вінных скляпоў. Адразу за горадам Wolkersdorf /Волкэрсдорф/ вы пад'едзеце да чыгункі Dampross und Drahtesel /Дампрас і Драхтэзэль/, ранейшая чыгунка фермераў, якая ў наш час выкарыстоўваецца як неацэнная частка культурнай спадчыны. На гэтай чыгунцы ўсё яшчэ дзейнічае светлавая і гукавая сігналізацыя, ёсць месцы для пікнікоў і прадметы мастацтва. На гэтым зручным маршруце вы лёгка наведаеце прадмесці Вены, і сам горад, багаты культурай. Само па сабе будзе цікавым адчыніць для сябе гэты горад, шпацыруючы на ровары па набярэжных уздоўж рэкі Danube /Дануб (Дунай)/ і яе каналам.

Ёсць таксама некалькі сцежак (адзначаных той жа самай эмблемай, якую адрознівае колер фону) на маршруце Prague-Vienna /Прага-Вена/, такія як Rosenberg Family Greenway /Розэнберг Фэмілі Грынвэй (Маршрут Сям'і Розэнберг)/, які аб'ядноўвае горныя масівы Иeské Budмjovice /Чэске Будэевіцэ/, Иeský Krumlov /Чэске Крумлаў/, Nové Hrady /Новэ Грады/ і Tшeboт /Трэбан/, Greenway of Crafts and religions /Маршрут Рамёстваў і рэлігій/, высоўваючы на першы план ткацтва і пляценне, кавальская справа на тэрыторыі гарадоў Jindшichщv Hradec, Telи and Daиice /Йіндрычаў Градзец, Тэльч і Дачыце/, або Liechtenstein family loop /Ліхтэнстэйн фэмілі луп (Маршрут сям'і Ліхтэнстэйн)/ (адзначаны гербам сям'і Ліхтэнстэйн) у Паўднёвай Маравіі/ Вэйнвэртэль (Weinviertel), які ўключае ў сябе асноўныя гістарычныя славутасці (участак ЮНЭСКА Лэдніс-Валціс) гэтай высакароднай сям'і. Меншыя мясцовыя сцежкі ўключаюць Grasel trail /маршрут Грасэль/ побач з Slavonice /Славоніце/, Trail of Jewish painter Nagl /Маршрут габрэйскага жывапісцы Нагла/, каля Telи /Тэльч/, Devil´s Load (Иertovo bшemeno) Greenway /Маршрут Груз Д'ябла (Чортава брэмена)/, побач з Sedlec-Prиice/Tábor /Сэдлец-Прчыце/Табар/ у чэшскім Мэрана або HeritageTrails in Nove Hrady mountains /Маршруты Спадчыны ў гарах Новэ Грады/ у Паўднёвай Багеміі. Па ўсім маршруце ўсталявана больш за 20 буйнамаштабных інфармацыйных панэляў у галоўных гарадах, пачынальна з Prague 13 s Central park /Цэнтральны Парк Прагі 13/, і турысцкія інфармацыйныя цэнтры, якія прапануюць асноўную інфармацыю аб маршруце ў розных яго кутках.

Гэты самы папулярны маршрут у чэшскіх рэгіёнах першым ужыў супрацоўніцтва паміж некамерцыйнымі і камерцыйнымі прапановамі. Маршрут Prague-Vienna Greenway /Прага-Вена Грынвэй/ кіруецца Civic Association Prague-Vienna Greenways (Obиanské sdruћení Greenways Praha-Viden) /Грамадскай Асацыяцыяй Зялёных Маршрутаў Прага-Вена/. Ключавымі партнёрамі ў развіцці і пасоўванні маршруту з'яўляюцца Greenways-Zelene Stezky Program /Праграма Грынвэйс ЗэленэСцежке/ Чэшскага Фонду Экалагічнага Партнёрства (Czech Environmental Partnership Foundation), Friends of the Czech Greenways in New York /Сябры чэшскіх зялёных маршрутаў у Нью-Ёрку/, гэтак жа як і Greenways Travel Club /Клуб Вандраванняў Грынвэйс/, і мясцовы прафесійны аператар тура.

Асноўныя цікавыя месцы і гарады на маршруце (прырода і культурная спадчына)

Маршрут Прага-Вена Грынвэй камбінуе ініцыятывы і дзейнасць прыблізна 40 грамадскіх арганізацый. Падарожнікі могуць прайсці пешшу або праехаць на ровары па гістарычных гарадах і вёскам. Могуць наведаць рамантычныя замкі, сярэднявечныя цэрквы і кляштары, знайсці старыя габрэйскія селішчы і нацешыцца адной з самых маляўнічых сельскай мясцовасцю ў Еўропе. Пышныя замкі, палацы і багацце архітэктурных стыляў, уваходных у спіс ЮНЭСКА, такіх як у Празе, у садах Лэдніс-Валціс, у замку Иeský Krumlov /Чэски Крумлаў/, у Нацыянальным Парку ў Podyjí /Thayatal /Подый/Таятал/, на курорце Laa an der Thaya /Лаа ан дэр Тая/, у замку Mikulov /Мікулаў/, на ландшафтных прыродаахоўных тэрыторыях Palava hills /Палава Хілз (Груды Палава)/, у гарах Nove Hrady /Новэ Грады/, у Tшeboт /Трэбан/, Slavonice /Славоніцэ/ і іншых месцах.

Асноўныя характэрыстыкі маршруту

Геаграфічнае месцазнаходжанне (галоўныя пункты маршруту/ пачтак/ канец)
• Цэнтральны парк Прагі 13, Tabor /Табар/, Иeské Budмjovice /Чэске Будэёвіце/, Brno /Брно/, Bшeclav /Брэцлаў/, Vienna /Вена/
• Працягласць – 470 км
• Пакрыццё – галоўным чынам асфальт, толькі на асобных участках яго якасць прыдатна для выкарыстання горных ровараў
• Суадносіны звычайных дарог/ лясных дарог/ службовых дарог/ ціхіх дарог асноўнага маршруту або тэматычных сцежак:
дарогі ў вялікіх гарадах, дарогі ляснікоўстваў праз лясныя масівы, старыя вайсковыя дарогі па мінулай Жалезнай заслоне і сучасныя ціхія дарогі
Асноўныя карыстальнікі – веласіпедысты, пешаходы, часткова канаісты, верхавыя наезнікі і лыжнікі
Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь з самымі блізкімі гарадамі, магчымасць выкарыстання грамадскага транспарту цягнік/аўтобус)
Prague /Прага/, Tabor/ Табар/, Иeské Budмjovice /Чэске Будэёвіце/, Jindшichщv Hradec /Йіндрычаў Градзец/, Znojmo /Знойма/, Bшeclav /Брэцлаў/, Laa an der Thaya /Лаа ан дэр Тая/, Wien /Вена/ - з'яўляюцца добрымі пунктамі для пачатку маршруту, даступныя грамадскім транспартам (аўтобус і цягнік)
Інфармацыя ў Інтэрнэце: www.cdrail.cz, www.oebb.at)

Даступныя карты і даведнікі (англійская мова або толькі на мясцовай мове):

Выдатны New Cycling guide book Prague Vienna Greenways /Новы Даведнік Веласіпеднага маршруту Прага - Вена/ з картай у маштабе 1:100 000, выдадзены арганізацыяй Nadace Partnerství /Надаце Партнэрстві/ на чэшскім, англійскай і нямецкай мовах - часткі 1,2,3 (чэшская частка маршруту) ужо даступныя, частка 4 (аўстрыйская частка маршруту) будзе даступная хутка. Кнігі Даведніка ўтрымоўваюць дэталізаваныя карты, апісанне маршруту, профіляў, падказкі для ўтоеных дэталяў.
Частка маршруту ад аўстрыйскай мяжы да Вены таксама адлюстраваная ў "Radkarte Wein Viertel Ost 1:75 000" /"Радкартэ Вэйн Вэртэль Ост 1:75 000"/, выдадзены Weinviertel Tourismus GmbHДаведнік Grasel´s Path /Сцежка Гразэля/ з картамі па мясцовым маршруце паміж Slavonice-Dobersberg /Славоніце-Добэрсбэрг/, выдадзены Slavonická renesanиní spoleиnost (Slavonice Rennaissance Society) /Славоніка рэнэсансны сполечност (Грамадства Славянскага Рэнесансу)/Выданне Devil´s Load Greenways /Маршруты Груз Д'ябла (Чортава брэмено)/ утрымоўвае карты ў маштабе 1:50.000 і інфармацыю для язды на ровары, пешага турызму, лыжных шпацыраў.

Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам

Obиanské sdruћení Greenways Praha-Vídeт
/Обсанскэ Здружэні Грынвэйс Праха-Відэн/
“Prague-Vienna Greenways” Association
/Асацыяцыя Зялёных Маршрутов Прага-Вена/
Panská 7,
602 00 BRNO
CZECH REPUBLIC (Чэшская Рэспубліка)
тэл.: ++420-542422764
www.prahawien.greenways.info (чэшская мова)
www.prahaviennagreenways.org (англійская мова – Friends of Czech Greenways /Сябры Чэшскіх Зялёных Маршрутаў/ )



Фота-галерэя


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі











DG-Environment
Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.
Strona stworzona przez: strony internetowe, prezentacje multimedialne