Production


КАРАЛІ ПОЎНАЧЫ GREENWAY

Польшча

Апісанне маршруту

Каралі Поўначы - гэта веласіпедны маршрут даўжынёй 870 км, які перасякае разнастайную пасляледавіковую вобласць Цэнтральнай і Ўсходняй Памераніі. Маршрут мае вялікую колькасць невымерных форм тапаграфічных асаблівасцяў (сфармаваных апошнім Скандынаўскім Ледніком, 12 тысяч гад таму) з сотнямі істужачных і карставых азёраў, і азёраў марэны. Ланцугі марэнных грудоў, вышыня якіх даходзіць да 220 м. над узроўнем мора, разрэзаныя глыбокімі пасляледавіковымі рачнымі далінамі, якія злучаюць шматлікія азёры паміж сабой і што ствараюць прывабныя водныя маршруты. У сістэме Drawskie /Драўскэ/, Bytowskie /Бытоўскэ/ і Krajenskie /Краенскэ/ азёраў можна назіраць і наведаць шматлікія месцы з выключнымі пейзажамі, запаведнікамі і помнікамі прыроды. Найважнейшымі прыродаахоўнымі тэрыторыямі маршруту з'яўляюцца: Нацыянальны Парк " Bory Tucholskie" /Боры Тучольскі/ і тры ландшафтных паркі - Drawski /Драўскі/, Zaborski /Заборскі/ і Wdzydzki /Уджыдскі/. На маршруце можна купіць экалагічныя збожжавыя прадукты, вырабленыя на млыне Debrzno /Дэбжна/, хлеб Barwice /Бравіцэ/, выраблены на агратурыстычных фермах, арыгінальныя вырабы з галлі бярозы ў Skowarnki /Сковарнкі/, склады з высушаных траў і кветак, кайстры, вырабы з солі і гліны з Czіuchów /Шлухув/, а таксама вырабы з Кашубскім гафтам.

Асноўныя цікавыя мястэчкі і гарады на маршруце (прырода і культурная спадчына)

• Маляўнічая культурная мазаіка Kaszuby /Кашубы/, Krajna /Крайна/ і рэгіёнаў Сярэдняй Памераніі
• Шматлікія помнікі архітэктуры - маёнткі і палацы, акружаныя старадаўнімі садамі
• Старыя цэрквы, пабудаваныя з чырвонай цагліны і высечанага каменя - адметная рыса рэгіёна
• Пасляледавіковы пейзаж з сотнямі азёраў і рэк
• Нацыянальны Парк Bory Tucholskie /Боры Тучольскі/ і тры ландшафтных паркі - Drawski /Дравскі/, Zaborski /Заборскі/ і Wdzydzki /Вджыдскі/
• Маршруты прыродазнаўства і вывучэння прыроды - мясцовыя сцежкі на асноўным маршруце
• Каменныя чарадзейныя кругі ў Odry /Одры/ і Leњno /Лешна/
• Распяцце ў Wiel /Вьель/.
• Добра арганізаваная сетка агратурыстычных ферм.

Гарады і вёскі на асноўным маршруце (870 км, з маркіроўкай):

Debrzno /Дэбжна/ – Zіotów /Злотув/ – Jastrowie /Ястровэ/ – Okonek /Оконэк/ – Borne Sulinowo /Борнэ Сулінава/ – Czaplinek /Чаплінэк/ – Kalisz Pomorski /Каліш Паморскі/ – Drawsko Pomorskie /Драўска Паморскэ/ – Poіczyn Zdrój /Полчын Здруй/ – Barwice /Бравіцэ/ – Szczecinek /Шчэцінэк/ – Bobolice /Боболіцэ/ – Polanów /Палануў/ – Biaіy Bór /Бялы Бур/ – Czіuchów /Шлухуў/ – Chojnice /Хойніцэ/ – Brusy /Брусы/ – Karsin /Карсін/, Czersk /Чэрск/ – Tuchola /Тучола/ – Kamieс Krajeсski /Камэн Краенскі/ – Debrzno /Дэбжна/.

Геаграфічнае месцазнаходжанне маршруту (галоўныя пункты доступу /пачатак/канец):

Маршрут праходзіць праз 4 ваяводствы (zachodniopomorskie /заходнепаморскэ/, kujawsko - pomorskie /куяўска-паморскэ/, wielkopolskie /велькапольскэ/ і pomorskie /паморскэ/), праз 30 адміністрацыйных раёнаў. Маршрут у горадзе Debrzno /Дэбжна/ (5 000 жыхароў).

Debrzno /Дэбжна/ – Zіotów /Злотуў/ – Jastrowie /Ястровэ/ – Okonek /Аконэк/ – Borne Sulinowo /Борнэ Сулінава/ – Czaplinek /Чаплінэк/ – Kalisz Pomorski /Каліш Паморскі/ – Drawsko Pomorskie /Драўск Паморскэ/ – Poіczyn Zdrój /Полчын Здруй/ – Barwice /Бравіцэ/ – Szczecinek /шчэецінэк/ – Bobolice /Баболіцэ/ – Polanów /Палануў/ – Biaіy Bór /Бялы Бур/ – Czіuchów /Шлухуў/ – Chojnice /Хойніцэ/ – Brusy /Брусы/ – Karsin /Карсін/, Czersk /Чэрск/ – Tuchola /Тучола/ – Kamieс Krajeсski /Камен Краенскі/
• Працягласць – 870 км (основной маршрут) + 3 500 км (местные петли)
• Пакрыцё:
65 % пераважна асфальтаваныя дарогі з нізкай інтэнсіўнасцю руху
30% лясныя дарогі
5 % - пасялковыя дарогі

Асноўныя карыстальнікі – галоўным чынам веласіпедысты (індывідуальныя веласіпедысты -дальнабойнікі, арганізаваныя групы веласіпедыстаў), пешаходы, верхавыя наезнікі, байдарачнікі
Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь з блізкімі гарадамі/ магчымасць выкарыстання грамадскага транспарту цягнік/аўтобус)
• Кожны горад (згаданы вышэй) на асноўным шляху маршруту - добры прыпыначны пункт, даступны грамадскаму транспарту (аўтобус і цягнік)


Даступныя карты і даведнікі (англійская мова або толькі на мясцовай мове):

Necklace of the North Greenway /Каралі Поўначы/ - карта
Даведнік - распрацоўваецца
Апісанне маршруту даступна на нямецкім і ангельскім мовах

Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам

Stowarzyszenie na Rzecz Rozwoju Gminy Debrzno/Асацыяцыя Развіцця Муніцыпалітэту Дэбжна/
www.stowdeb.pl, www.naszyjnikpolnocy.pl
Marek Romaniec /Марэк Романец/ (каардынатармаршруту)
тэл. +48 - 059 – 833 57 50, мабільны теэлефон: 509 810 249,
e-mail:
marekromaniec@interia.pl

Інфармацыя даступна на польскай і нямецкай мовах.



Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.