Production


МАРШРУТЫ МАРАЎСКІХ ВІНАЎ


Чэшская рэспубліка

Апісанне маршруту:

Амаль 1250 км веласіпедных і пешаходных дарожак праходзяць праз архідэі, вінаграднікі, алеі вінных скляпоў у Паўднёвай Маравіі. Асноўны шлях злучае Угэрскэ Градзіштэ (Uherské Hradiště) ва ўсходняй частцы рэгіёна са Знойма (Znojmo), сярэднявечным горадам на мяжы з Аўстрыяй. 10 тыповых для гэтых месцаў цыклічных маршрутаў і вуліцы вінных скляпоў з іх унікальнай архітэктурай ствараюць сетку маршрутаў арыгінальнай віннай культуры. Наведвальнікі могуць узяць аднадзённы або двухтыднёвы тур даследавання Мараўскага фалклору, вінаў і месцамі, якія ўваходзяць у спіс спадчыны ЮНЭСКА. Гэтая сістэма маршрутаў працягваецца 13 асноўнымі дарожкамі даўжынёй 1600 км са знакамі рэгіёна Аўстрыйскі Вэйнвэртэль / Austrian Weinviertel. Маршруты ўяўляюць такія гатункі вінаў як: Tramin, Grüner Veltliner, Sauvignon, Blauburgunder і іншыя. Рэгіёны Паўднёвай Маравіі і Вэйнвэртэль з'яўляюцца ўнікальнай тэрыторыяй вытворчасці вінаў, якая задавальняе патрэбам турыстаў па розных інтэрасах (ровар, вінаробства і культура). Грамадства Nadace Partnerstvi бачыць гэты праект асноўнай падзеяй, якая ператворыць Паўднёвую Маравію ў квітнеючы рэгіён, вядомы пад назвай "Рэгіён Помнікаў і Вінаў".

Ёсць 5 мэтаў праекту:

  • Абарона і захаванне прыгажосці ландшафтаў
  • Захаванне культурнай спадчыны
  • Развіццё турыстычнай прадукцыі
  • Павелічэнне матывацыі і кваліфікацыі мясцовага насельніцтва
  • Падтрымка мясцовых вінаробаў і віннай культуры ў цэлым

Асноўныя турыстычныя аб'екты і гарады на маршруце (прыродная і культурная спадчына):

Аб рэгіёне:

Рэгіён Паўднёвай Маравіі ўяўляе сабой перакрыжаванні Еўропы. З спрадвечнага часу ўсе маршруты з Усходу на Захад і з Поўначы на Поўдзень перасякаліся менавіта тут. Басэйн Дыже-Свратка (Dyje-Svratka) і Мараўския карставыя разломы (Moravský kras) былі населеныя чалавекам яшчэ ў эпоху Каменнага Стагоддзя. Абедзве тэрыторыі Паўднёвая Маравія (Чэшская рэспубліка) і Ніжняя Аўстрыя вядомыя сваімі вінамі і ўнікальнай архітэктурай вінных скляпоў. ЮНЭСКА уключыла тры тэрыторыі Паўднёвай Маравіі ў Спіс Сусветнай Спадчыны (самая вялікая колькасць у Чэшскай рэспубліцы): рэгіён Ледніс-Валціс (Lednice-Valtice/ Lednicko-valtický areál) і біясферныя запаведнікі Палава (Pálava) і Белыя Карпаты (White Carpathians/ Bílé Karpaty). Памежны Нацыянальны Парк Падыжы/Таятал (Podyjí /Thayatal) з'яўляецца самым маладым паркам у краіне. Рэгіён вельмі багаты жывымі фалклорнымі традыцыямі. Каштоўныя «камяні» народнага мастацтва і рамёстваў са ўсяго свету сабраныя ў Інстытуце Народнай Культуры і ў Музеі Вёскі Паўднёвай Маравіі пад адчыненым небам у Стражніцы (Strážnice).

Асноўныя культурныя падзеі на маршруце:

Рэгіён Ледніс-Валціс у Спісе Сусветнай Спадчыны ЮНЭСКА (UNESCO World Heritage Lednice-Valtice area), Замак Аўстэрліц (Austerlitz Castle) (Слаўкаў у Брна / Slavkov u Brna) з прадстаўленнямі сцэн сусветна вядомай Бітвы Трох Імператараў, замак у Па-мараўскім Крумлаве з хатамі эпохі славян Slavic Epic (Slovanská epopej), манументальная праца Альфонса Муча (Alfons Mucha), комплекс вінных скляпоў у Плже (Plže), сярэднявечныя гарады Знойма (Znojmo), Мікулаў (Mikulov) і гістарычны цэнтр горада Брно (Brno), Габрэйскія могілкі і сінагога ў Мікулаве.

Асноўныя вёскі і гарады:

Маршрут праходзіць праз 300 вёсак і гарадоў, якія займаюцца вінаробствам. Самыя буйныя з іх: Брно (Brno), Знойма (Znojmo), Угэрскэ Градзіштэ (Uherské Hradiště), Мікулаў (Mikulov) і Брэцлаў (Břeclav).

Асноўныя характэрыстыкі маршруту:

Поўны спіс Маршрутаў Мараўскіх Вінаў:

  • Маршрут Мараўскага Віна (Moravan Wine Route) - 290 км (Угэрскэ Градзіштэ / Uherské Hradiště - Знойма / Znojmo, чырвоная маркіроўка)
  • Маршрут Віна Брно (Brno Wine Route) - 130 км (сіні)Маршрут Віна Знойма (Znojmo Wine Route) - 165 км (цёмна-зялёны)
  • Маршрут Віна Мікулаў (Mikulov Wine Route) - 82 км (жоўта-зялёны)
  • Маршрут Віна Вэлке Паўловіцы (Velké Pavlovice Wine Route) - 110 км (светла-сіні)
  • Маршрут Віна Падлужы (Wine Route Podluží) - 115 км (памяранцавы)
  • Маршрут Віна Мутэніцы (Mutěnice Wine Route) - 65 км (чырвоны)
  • Маршрут Віна Кіёў (Kyjov Wine Route) - 85 км (светла-зялёны)
  • Маршрут Віна Бжэнец (Bzeneс Wine Route) - 26 км (срэбны)
  • Маршрут Віна Стражніцы (Strážnice Wine Route) - 101 км (цёмна-сіні)
  • Маршрут Віна Угэрскэ Градзіштэ (Uherské Hradišťští Wine Route) - 75 км (фіялетавы)

Маршрут Віна Падлужы - 115 км

Паўднёвая частка маршруту пачынаецца ў Брэцлаве, прымежным мястэчку паміж Аўстрыяй, Славакіяй і Чэшскай рэспублікай. Куды б вы не накіроўваліся, вас сустрэне гасціннасць вінаробаў і смачныя віны. У паўднёвай частцы Падлужы наведаеце 2 важных месца славянскай археалогіі - Паганска а Валі (Pohansko a Valy) каля Мікулчыцы (Mikulčice).

Маршрут Віна Мутэніцы - 65 км

Лёгкі маршрут прывядзе вас у палі, культурны ландшафт, зеляніна архідэй і вінаграднікі ўразяць вас. Гістарычныя вінныя скляпы з выдатнымі вінамі вы знойдзеце ў Мутэніцы (Mutěnice) - Под будама (Pod búdama) і ў Міловіцы (Milovice) - Сідлені (Šidleny). Гэтыя ўнікальныя комплексы вінных скляпоў з'яўляюцца добрым прыкладам віннай архітэктуры Славенскай Маравіі. Маршрут Віна Мутэніцы асабліва прыгожы ўвосень з-за маляўнічых каляровых ландшафтаў і традыцыйных народных гарнітураў, падзей і святаў з пахам маладога віна - бурчак (burčák).

Маршрут Віна Бженец - 26 км

Гэты самы кароткі маршрут дае магчымасць убачыць наваколлі з вышыні каскаду грудоў. Асабліва варта паглядзець прыклады традыцыйнай сельскай архітэктуры і вінных цэнтраў з шматлікімі вулачкамі вінных скляпоў. Горад Бжэнец, які хутка будзе святкаваць сваё тысячагоддзе, вядомы Габрэйскімі могілкамі сярэднявечнай эпохі з надмагільнымі каменнымі плітамі канца 17 стагоддзя. Паспрабуйце віно "Бжэнецка ліпка" / " Bzenecká lipka" /Bzenec Lime wine/ з традыцыйным водарам ліпы, якое можна знайсці ў замкавым парку.

Маршрут Віна Стражніцы - 101 км

100-кіламетровы пятляючы маршрут ахапляе шырокую тэрыторыю ад усходніх грудоў Белых Карпатаў. Каб адчуць усю годнасць культурных падзей, вам запатрабуецца як мінімум 2 дні для вашага візіту. Горад Стражніцы з яго гісторыяй прапаноўвае наведаць Музей пад адчыненым небам з тыповай архітэктурай і віннымі скляпамі ў стылю барока 16 стагоддзі ў Пятроў-Плже (Petrov- Plže).

Маршрут Віна Кіёў - 85 км

Працягласць і профіль гэтага маршруту ўяўляе сабой выклік для дасведчаных веласіпедыстаў, якія будуць узнагароджаныя за свае высілкі цудоўнымі выглядамі наваколляў. Папершае, груды чаргуюцца зблізку Кіёва, затым стромкія ўздымы і доўгія спускі ў гарах Шрыбы або наступныя тэрыторыі ў Жданіскіх лясах. Характэрны колер гэтага маршруту - зялёны - будзе суправаджаць вас у вашым вандраванні.

Маршрут Віна Угэрскэ Градзіштэ - 75 км

Каскад грудоў, важныя помнікі народнай архітэктуры і ландшафтаў разам з віном характарызуюць гэты маршрут як прыдатны для ўсёй сям'і на працягу ўсяго дня. Угэрскэ Градзіштэ, цэнтр Славенскай Маравіі, з'яўляецца месцам старту маршруту, які праходзіць уздоўж ракі Марава. На перакрыжаванні каля Кастэлані вы накіроўваецеся за ракой праз вінаграднікі да самога Палезовіцы (Polešovice) або можаце звярнуць на поўдзень да вёскі Астрожска Новая Весь (Ostrožská Nová Ves), якая славіцца сваімі мінеральнымі крыніцамі, прыродным плавальным басейнам і пракатам чоўнаў.

Маршрут Віна Вэлке Паўловіцы - 110 км

Наваколлі гэтага віннага рэгіёну вельмі густа ўсеяныя маркіраванымі веласіпеднымі дарожкамі. Вы можаце падзяліць сваё вандраванне на часткі і меншыя сцежкі з шырокім выбарам магчымасцяў для любавання прыродай. На сваім шляху на поўдзень ад Брно вы можаце наведаць некалькі вінных крам і выстаў у Жыдлаховіцы (Židlochovice) і Густопечы (Hustopeče) з лепшымі вінамі гэтага рэгіёну.

Маршрут Віна Брно - 130 км

Гэты маршрут адрозніваецца маленькімі каплічкамі, крыжамі і перакрыжаваннямі дарог, як сведчанне набожнага характару рэгіёна паміж Мараваны (Moravany) і Слаўкоў (Slavkov) / Аўстэрліц (Austerlitz), прадстаўленнем вядомай бітвы 3 Імператараў. Характэрныя для гэтага рэгіёна выдатныя чырвоныя віны, якія годна канкуруюць з вінамі ў Вэлкэ Паўловіцы (Velké Pavlovice).

Маршрут Віна Знойма - 165 км

Гэта самы доўгі маршрут, які злучае 55 вінаробных вёсак. Увесь вінны рэгіён прадстаўлены белымі фруктовымі вінамі і плоскімі далінамі вінаграднікаў і палямі, па якіх зручна перасоўвацца на ровары. Для аматараў цяжкасцяў больш прыдатнай стане паўночная частка маршруту ўздоўж ракі Дыжэ і ў нацыянальным парку Падыжы/Таятал (Podyji/Thayatal). Для знаўцаў віна, аматараў лабірынтаў вінных скляпоў і народнай архітэктуры мы рэкамендуем наведаць такія вёскі як Залдарф-Сэдлезовіцы (Šaldorf-Sedlešovice), Гнаніце (Hnanice), Затаў (Šatov), Хваловіцы (Chvalovice), Врбовец (Vrbovec) або Яраславіцы (Jaroslavice) у паўднёвай частцы гэтага маршруту з лепшымі вінамі ў рэгіёне.

Маршрут Віна Мікулаў - 82 км

Гэты маршрут прывядзе вас у сельскія тэрыторыі, якія культываваліся пакаленнямі Мараўскіх, Германскіх, Габрэйскіх і нават Галандскіх Анабаптыстаў. Вы можаце пачаць сваё вандраванне прама з тэрыторыі Лэдніс-Валціс Спісу Спадчыны ЮНЭСКА, ідучы па мінулай "Жалезнай Заслоне" пакуль не дасягнеце Мікулаў, культурнага, гістарычнага і віннага цэнтра ўсяго рэгіёну. Калі вам цікава пазнаць больш аб віннай культуры, наведаеце адукацыйны маршрут у Новаседлы (Novosedly) з выдатнымі віннымі скляпамі ад маладога пакалення Мараўскіх вінаробаў.

Маршрут Мараўскага Віна - 290 км

Гэта асноўная вось маршруту, якая злучае ўсе вінныя шляхі Паўднёвай Маравіі, і ў той жа час цэнтр Знойма на захадзе і Угэрскэ Градзіштэ на ўсходзе. На гэтым маршруце ў вас ёсць унікальны шанец наведаць 70 вінаробных вёсак, тузіны ахоўных тэрыторый і гістарычных помнікаў гэтага рэгіёна.

Геаграфічнае месцазнаходжанне (пачатак/канец/асноўныя кропкі маршруту) гарады і тэрыторыі

Асноўная вось:

Знойма - Угэрскэ Градзіштэ 290 км,Знойма (Znojmo) - Яраславіцы (Jaroslavice) - Дрнголец (Drnholec) - Мікулаў (Mikulov) - Густапечы (Hustopeče) - Вэлкэ Паўловіцы (Velké pavlovice) - Мутэніцы (Mutěnice) - Кіёў (Kyjov) - Бжэнец (Bzenec) - Угэрскэ Градзіштэ (Uherské hradiště).

Галоўнымі месцамі доступу да маршруту і пачаткам вандравання з'яўляюцца два горада: Знойма (Znojmo) і Угэрскэ Градзіштэ (Uherské Hradiště) - абодва даступныя цягніком.

Працягласць - 1250 км + мясцовыя сцежкі.

Пакрыццё - цвёрдае, жвір, палявыя дарогі з лёгкім/цвёрдым пакрыццём

Адсоткавыя суадносіны дарог / лясныя дарогі / службовыя дарогі / спакойныя дарогі асноўнага шляху або тэматычных сцежак

Адсоткавыя суадносіны па маршруце - асноўная вось: лясныя дарогі / службовыя дарогі / спакойныя дарогі:

200 км - палявыя дарогі з мяккім пакрыццём

100 км - палявыя дарогі з цвёрдым пакрыццём200 км - асфальтаваныя палявыя дарогі

100 км - веласіпедныя дарожкі

50 км - лясныя дарогі без пакрыцця

400 км - спакойныя дарогі

200 км - дарогі са сярэдняй інтэнсіўнасцю маторнага руху

Асноўныя карыстальнікі: веласіпедысты па мясцовых сцежках на горных роварах, пешаходы, лыжнікі, байдарачнікі

Дадатковыя месцы цікавасці: сістэма веласіпедных дарожак, канал Бата, муніцыпальны цэнтр віна, месцы адпачынку

Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь з самымі блізкімі гарадамі, магчымасць выкарыстання грамадскага транспарту цягнік/аўтобус):

Лепшым месцам старту з'яўляецца горад Знойма або Угэрскэ Градзіштэ, дабрацца да якіх лёгка цягніком. Асноўная чыгуначная лінія Брно - Вена злучае маршрут з галоўным месцам доступу да яго ў Брэцлаве / Брно 1 гадзіна, Вена 1.5 гадзіны/.

Інфармацыя па раскладзе: цягнік (www.czrail.cz, www.oebb.atl).

Маршруты Мараўскіх Вінаў таксама перакрыжоўваюцца з Маршрутамі Прага-Вена і Маршрутамі Кракаў-Маравія-Вена і зручна злучаюцца з Маршрутамі Аўстрыйскіх Вінаў у Мікулаве (Mikulov), Гэвлін (Hevlin), Валціс (Valtice) і Брэцлаў (Breclav).

Даступныя карты і даведнікі (англійская мова або толькі на мясцовай мове):

  • Зборнік з 10 карт Маршрутаў Мараўскіх Вінаў 1:50.000, 1:65.000 на ангельскім, чэшскім і нямецкім мовах з тэхнічным апісаннем і профілямі.
  • Даведнік па Маршрутах Мараўскіх Вінаў на ангельскім, чэшскім і нямецкім мовах, поўнае апісанне вінаў Паўднёвай Маравіі
  • Маршруты Мараўскіх Вінаў, 1:100.000 даведнік веласіпедыста з дэталёвымі картамі і профілямі, і тэхнічным апісаннем Маршрутаў Мараўскіх Вінаў на ангельскім, чэшскім і нямецкім мовах.

Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам (англійская мова або толькі на мясцовай мове):

  • "Nadace Partnerství, Údolní 33, 602 00 Brno, www.nadacepartnerstvi.cz

Каардынатар Зялёных Шляхоў

Юрай Фламік /Juraj Flamik

greenways@ecn.cz,

мабільны тэл.: 00420-606763117

Мэнэджэр Маршрутаў Мараўскіх Вінаў

Ян Громбір / Jan Grombíř, gromba@tiscali.cz

мабільны тэл.: 00420-606162167

www.vinarske.stezky.cz


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.