Меню
Production |
МІНЕРАЛЬНАЯ ВАДАРумынія Апісанне маршрутуМаршрут "Мінеральная Вада" быў афіцыйна ўведзены ў дзеянне ў 2004 году, і цяпер яшчэ актыўна развіваецца. Маршрут размешчаны ў даліне Ciuc /Сіук/ у цэнтральнай частцы горнага масіва Ўсходнія Карпаты. Асновай маршруту і яго сувязным элементам з'яўляецца мінеральная вада. У гэтым старым сейсмічным рэгіёне находзіцца больш 2000 крыніц мінеральнай вады. Асноўная частка маршруту пралягае паміж Miercurea-Ciuc (city) /Мэркурэа-Сіук (горад)/ і Tusnad Bai (spa town) /Туснад Бай (курортнае мястэчка)/. На самім маршруце находзяцца некалькі вёсак, у якіх сельская гаспадарка з'яўляецца асноўнай дзейнасцю. Траса маршруту пазначаная знакамі і праходзіць праз поле ўздоўж ракі Olt /Олт/. На сваім шляху маршрут перасякае прыгожы ландшафт, які прадстаўлены спалучэннем хваёвага лесу, балотаў і сельскагаспадарчых угоддзяў. Асноўны маршрут уключае ў сябе некалькі сцежак. На асноўным маршруце і малых сцежках, якія прымыкаюць да яго, знаходзіцца 6 мінеральных крыніц, якія былі адноўленыя пры дапамозе арганічных матэрыялаў ландшафтнымі архітэктарамі і прадстаўнікамі мясцовай грамадскасці. У рэгіёне шмат месцаў, якія маюць культурную каштоўнасць. А таксама тут находзяцца некалькі прыродаахоўных тэрыторый і балоты. Асноўныя турыстычныя мястэчкі і гарады на маршруце (прыродная і культурная спадчына)
- Nagy Imre /Наіи Імрэ/ – мастацкая галерэя - Grey friars church /царква Грэй фрыарс/ – будавалася больш 75 гадоў з 1802 года. Тут знаходзіцца адна з самых вялікіх у міры драўляных статуй Марыі
Cozmeni /Казмэні/ – курорт Soszek /Сожак/ з басэйнам з мінеральнай вадой і сядзячымі солевымі ваннамі на вуліцы - Гатычная царква
- Saint Anna Lake /Возера Святой Ганны/ – адзінае ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе кратэрнае возера - Балота Mohos /Мохос/ - прыродаахоўная тэрыторыя з рэліктавымі раслінамі Асноўныя характэрыстыкі маршрутуДа маршруту "Мінеральная Вада" можна лёгка дабрацца з Miercurea Ciuc /Мэркурэа Суік/ і Tusnad Bai /Туснад Бай/. Пункт пачатку маршруту знаходзіцца на паўночным боку Miercurea Ciuc /Мэркурэа Суік/ перад мастом праз раку Олт. Асноўны шлях маршруту сканчаецца ў Mineral Water Museum /Музеі Мінеральнай Вады/ у Tusnad /Туснад/. Геаграфічнае месцазнаходжанне (пачатак/канец/асноўныя кропкі маршруту)
80 % - лясныя дарогі; 10% - службовые дарогі; · Асноўныя карыстальнікі: веласіпедысты · Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь с бліжэйшымі гарадамі, і наяўнасць грамадскага транспарту):Уздоўж асноўнага шляху маршруту праз вёскі ходзяць цягнікі і аўтобусы. Інфармацыя на старонках у Інтэрнэце:www.cfr.rohttp://www.tusnadfurdo.ro/en/ Карты і даведнікі (на англійскай або толькі на мясцовай мовах) Даведнік мясцовых малых сцежак з апісаннем культурнай і прыроднай спадчыны на вугорскай мове. Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам
|
Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі |
Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт | ||
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе. |