Меню
Production |
ПРАГА-ВЕНА ГРЫНВЭЙСЧэшская Рэспубліка, Аўстрыя Культурны маршрут, які злучае Цэнтральную Еўропу Апісанне маршрутуУ цяперашні час гэта самы стары і найбольш наведваймы маршрут у сям'і CEG /Маршрутаў Цэнтральнай Еўропы/. Гэта сетка пешаходных маршрутаў паміж Прагай, Табар, Йіндрычаў Градзец, Славоніце, Знойма, Лэдніс-Валціс і Вена. Асноўны маршрут распасціраецца на 470 км па даліне ракі Dyje /Дыжэ/ у Паўднёвай Маравіі і даліне ракі Vltava /Влтава/ у Паўднёвай Багеміі. На маршруце рэгулярна праводзяцца народныя і музычныя фэсты пад дэвізам "КУЛЬТУРНЫ МАРШРУТ, АБ'ЯДНАЎЧЫ ЦЭНТРАЛЬНУЮ ЕЎРОПУ". Асноўны маршрут пачынаецца ў Цэнтральным парку Прагі 13 і праходзіць праз груды Цэнтральнай Багеміі да гусіцкага мястэчка Tabor /Табар/. Тамака маршрут ідзе побач з ракой Luznice /Лузніцэ/ праз тыповыя вёскі Паўднёвай Багеміі з характэрнай архітэктурай (сялянскае баррока) да Jindшichщv Hradec /Йіндрычаў Градзец/. Ад гэтага сярэднявечнага мястэчка шлях працягваецца да густых лясоў Чэшскай Канады ўздоўж былой Жалезнай Заслоны па старой ваеннай дарозе да жамчужыны архітэктуры эпохі Рэнесансу ў Slavonice /Славоніцэ/. Далей вы трапляеце ў нацыянальны парк Podyjí/Thayatal /Подый/Таятал/, дзе працякае рака Dyje/Thaya /Дыжэ/Тая /. Гэтае таксама першае месца на вашым шляху, дзе можна прадэгуставаць выдатнае Маравійскае віно прама на вінаградніках Sobes /Собэс /. Зараз вы ўжо ў Паўднёвай Маравіі - краіне віна, маленькіх маляўнічых вёсачак з унікальнымі архітэктурнымі пабудовамі вінных скляпоў і багатымі народнымі традыцыямі. Ваш першы прыпынак - каралеўскі горад Znojmo /Знойма/ з вялікім замкам, які ўзвышаецца па над далінай ракі Dyje /Дыжэ/. У XIII стагоддзі быў пабудаваны водны канал, каб падвесці ваду да млыноў. Вы ўсё яшчэ можаце наведаць млын у Slup /Слуп/. Адгэтуль шлях працягваецца да Hevlin /Хэвлін/, памежны горад з Аўстрыяй. Калі ў вас досыць часу, то можаце дазволіць сабе паслабіцца ў тэрмальных крыніцах курорта Laa der Thaya /Лаа дэр Тая/ прама праз мяжу. Вашым наступным прыпынкам будзе Mikulov /Мікулаў/, ранейшая цытадэль каралеўскай сям'і Dietrichstein /Дрэтрыхстэйн/. Не прапусціце магчымасць наведаць сярэднявечны замак, падняцца на груд Holly /Холлі з/ выдатнымі выглядамі на горад Mikulov /Мікулаў/ і яго наваколле, а таксама на стары горад і габрэйскія могілкі. Вы таксама можаце даследаваць наваколлі грудоў Palava /Плава/, выкарыстаючы розныя сцежкі для пешага турызму. Прама пасля Мікулава Вы трапляеце ў валадарствы іншай каралеўскай сям'і Liechtensteins /Ліхтэнстэйн/. Яны пакінулі пасля сябе выдатныя палацы, замкі і маляўнічыя паркі. Вы можаце даследаваць гэтыя помнікі на маршруце мясцовага значэння Liechtenstein /Ліхтэнстэйн/. Ваш апошні прыпынак, перад тым, як вы патрапіце ў Аўстрыю, будзе ў Valtice /Валціс/, дзе не варта прапускаць выдатную магчымасць дэгустацыі вінаў у скляпах Valtice Chateau Wine /Валціс Шато Вайн/. Пасля ўзыходжання на груд за горадам Valtice /Валціс/ Вы можаце дабрацца да каланады Rejstna /Рэйстна/ і ўбачыць адтуль усю пышнасць садовых паркаў і помнікаў Lednice - Valtice /Лэдніс-Валціс/. У Аўстрыі ваш першы прыпынак будзе ў Poysdorf /Пойздарф/, нефармальная сталіца аўстрыйскага віна. Наведайцеся ў муніцыпальную вінную краму, у асартыменце якой прадстаўленыя ўсе мясцовыя віны. Будзе цікава спыніцца на некаторых фермах, якія прапаноўваюць паслугі пражывання турыстам у гэтай частцы Ніжняй Аўстрыі, якую яшчэ завуць Вінная чвэрць (Weinviertel /Вэйнвэртэль/). На вашым шляху да Вены вы ўбачыце шматлікія завулкі вінных скляпоў. Адразу за горадам Wolkersdorf /Волкэрсдорф/ вы пад'едзеце да чыгункі Dampross und Drahtesel /Дампрас і Драхтэзэль/, ранейшая чыгунка фермераў, якая ў наш час выкарыстоўваецца як неацэнная частка культурнай спадчыны. На гэтай чыгунцы ўсё яшчэ дзейнічае светлавая і гукавая сігналізацыя, ёсць месцы для пікнікоў і прадметы мастацтва. На гэтым зручным маршруце вы лёгка наведаеце прадмесці Вены, і сам горад, багаты культурай. Само па сабе будзе цікавым адчыніць для сябе гэты горад, шпацыруючы на ровары па набярэжных уздоўж рэкі Danube /Дануб (Дунай)/ і яе каналам. Ёсць таксама некалькі сцежак (адзначаных той жа самай эмблемай, якую адрознівае колер фону) на маршруце Prague-Vienna /Прага-Вена/, такія як Rosenberg Family Greenway /Розэнберг Фэмілі Грынвэй (Маршрут Сям'і Розэнберг)/, які аб'ядноўвае горныя масівы Иeské Budмjovice /Чэске Будэевіцэ/, Иeský Krumlov /Чэске Крумлаў/, Nové Hrady /Новэ Грады/ і Tшeboт /Трэбан/, Greenway of Crafts and religions /Маршрут Рамёстваў і рэлігій/, высоўваючы на першы план ткацтва і пляценне, кавальская справа на тэрыторыі гарадоў Jindшichщv Hradec, Telи and Daиice /Йіндрычаў Градзец, Тэльч і Дачыце/, або Liechtenstein family loop /Ліхтэнстэйн фэмілі луп (Маршрут сям'і Ліхтэнстэйн)/ (адзначаны гербам сям'і Ліхтэнстэйн) у Паўднёвай Маравіі/ Вэйнвэртэль (Weinviertel), які ўключае ў сябе асноўныя гістарычныя славутасці (участак ЮНЭСКА Лэдніс-Валціс) гэтай высакароднай сям'і. Меншыя мясцовыя сцежкі ўключаюць Grasel trail /маршрут Грасэль/ побач з Slavonice /Славоніце/, Trail of Jewish painter Nagl /Маршрут габрэйскага жывапісцы Нагла/, каля Telи /Тэльч/, Devil´s Load (Иertovo bшemeno) Greenway /Маршрут Груз Д'ябла (Чортава брэмена)/, побач з Sedlec-Prиice/Tábor /Сэдлец-Прчыце/Табар/ у чэшскім Мэрана або HeritageTrails in Nove Hrady mountains /Маршруты Спадчыны ў гарах Новэ Грады/ у Паўднёвай Багеміі. Па ўсім маршруце ўсталявана больш за 20 буйнамаштабных інфармацыйных панэляў у галоўных гарадах, пачынальна з Prague 13 s Central park /Цэнтральны Парк Прагі 13/, і турысцкія інфармацыйныя цэнтры, якія прапануюць асноўную інфармацыю аб маршруце ў розных яго кутках. Гэты самы папулярны маршрут у чэшскіх рэгіёнах першым ужыў супрацоўніцтва паміж некамерцыйнымі і камерцыйнымі прапановамі. Маршрут Prague-Vienna Greenway /Прага-Вена Грынвэй/ кіруецца Civic Association Prague-Vienna Greenways (Obиanské sdruћení Greenways Praha-Viden) /Грамадскай Асацыяцыяй Зялёных Маршрутаў Прага-Вена/. Ключавымі партнёрамі ў развіцці і пасоўванні маршруту з'яўляюцца Greenways-Zelene Stezky Program /Праграма Грынвэйс ЗэленэСцежке/ Чэшскага Фонду Экалагічнага Партнёрства (Czech Environmental Partnership Foundation), Friends of the Czech Greenways in New York /Сябры чэшскіх зялёных маршрутаў у Нью-Ёрку/, гэтак жа як і Greenways Travel Club /Клуб Вандраванняў Грынвэйс/, і мясцовы прафесійны аператар тура. Асноўныя цікавыя месцы і гарады на маршруце (прырода і культурная спадчына)Маршрут Прага-Вена Грынвэй камбінуе ініцыятывы і дзейнасць прыблізна 40 грамадскіх арганізацый. Падарожнікі могуць прайсці пешшу або праехаць на ровары па гістарычных гарадах і вёскам. Могуць наведаць рамантычныя замкі, сярэднявечныя цэрквы і кляштары, знайсці старыя габрэйскія селішчы і нацешыцца адной з самых маляўнічых сельскай мясцовасцю ў Еўропе. Пышныя замкі, палацы і багацце архітэктурных стыляў, уваходных у спіс ЮНЭСКА, такіх як у Празе, у садах Лэдніс-Валціс, у замку Иeský Krumlov /Чэски Крумлаў/, у Нацыянальным Парку ў Podyjí /Thayatal /Подый/Таятал/, на курорце Laa an der Thaya /Лаа ан дэр Тая/, у замку Mikulov /Мікулаў/, на ландшафтных прыродаахоўных тэрыторыях Palava hills /Палава Хілз (Груды Палава)/, у гарах Nove Hrady /Новэ Грады/, у Tшeboт /Трэбан/, Slavonice /Славоніцэ/ і іншых месцах. Асноўныя характэрыстыкі маршрутуГеаграфічнае месцазнаходжанне (галоўныя пункты маршруту/ пачтак/ канец) Даступныя карты і даведнікі (англійская мова або толькі на мясцовай мове): Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутамObиanské sdruћení Greenways Praha-Vídeт |
Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі |
Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт | ||
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе. |