Production


ЗЯЛЁНЫ РОВАР - ГРЫНВЭЙС УСХОДНІЯ КАРПАТЫ

Польшча, Славакія, Украіна

Апісанне маршруту

Ідэя Праекту:

Ініцыятыва Зялёны Ровар імкнецца стварыць міжнародную веласіпедную сетку і іншых безматорных маршрутаў на базе Біясфернага Запаведніка Ўсходніх Карпат для таго, каб забяспечыць доступ мясцовых жыхароў і наведвальнікаў да тэрыторый, багатай прыроднай і культурнай спадчынай. Падлучыўшы мясцовыя супольнасці Зялёны Ровар стаў больш чым веласіпедны маршрут. Зараз - гэтае натхненне для тых, хто зацікаўлены ў захаванні выбітнага прыроднага і культурнага багацця рэгіёна. Для новых ініцыятыў ён стаў цэнтрам засяроджвання рамесных майстэрняў і галерэй, вытворчасці тавараў культурных каштоўнасцяў. Анраэкалагічныя схемы з мясцовымі фермерамі, школьнымі праектамі і іншымі мясцовымі ініцыятывамі распаўсюдзіліся па ўсім рэгіёне. Падарожнічаючы па маршруце, можна наведаць арыгінальную майстэрню па вытворчасці сурвэтак у Bóbrka /Бубрка/ (дзе мясцовы мастак дае ўрокі разьбярства кветак з папяровых сурвэтак), цэнтр керамікі на ферме агратурызму ў Jankowce /Янкавіцэ/ або гандлёвую галерэю мясцовай прадукцыі "Made in Bieszczady" /"Зроблены ў Бэшчады"/. У Zatwarnica /Затварніца/ можна наведаць старадаўнюю драўляную хату Bojko /Бойка/, якая была пераабсталяваная ў экалагічны цэнтр адукацыі, які рэкламуе вырабы мясцовых рамеснікаў і рэгіянальную кухню. Маршрут напоўнены шматлікімі падобнымі ініцыятывамі, якімі кіруе мясцовая супольнасць. Дадзеная дзейнасць была сертыфікаваная, і ёй была прысвоеная эмблема "Зялёны Ровар".

Гісторыя (калі гэта было створана) і партнёрствы:

Ініцыятыва з'явілася ў 2001 годзе ў імкненні павялічыць дачыненне мясцовай супольнасці да эканамічнага развіцця і аховы рэгіёна. Праект стаў аб'яднанай дзейнасцю партнёраў, у круг якіх увайшлі Partnership Group "Green Bieszczady" /Група Партнёрства "Зялёныя Бэшчады"/, кааліцыі 32 няўрадавых арганізацый, 10 мясцовых органаў улады, 20 школ, 28 маленькіх і сярэдніх прадпрыемстваў, адміністрацый прыродаахоўных тэрыторый, Біясферны Запаведнік Усходнія Карпаты і Польскі Фонд Экалагічнага Партнёрства. Лідэрам маршруту з'яўляецца Bieszczady Environmental Partnership Foundation /Экалагічны Фонд Партнёрствы Бэшчады/ у Lesko /Леска/ з прафесійнай дапамогай Bieszczady Cyclists' Society /Грамадства Веласіпедыстаў Бэшчады/. І нягледзячы на тое, што ініцыятыва пачалася ў Польшчы, першапачаткова гэта было запланавана як міжнародны праект. Славацкія Партнёры далучыліся да праекту ў 2004 годзе і развівалі сваю частку маршруту. У цяперашні час высілкі накіраваныя на працу з украінскім бокам і стварэння ўкраінскай часткі маршруту.

Главные достопримечательности и города на маршруте (природа и культурное наследие)

Аб рэгіёне:

Усходнія Карпаты спалучаюць велізарную прыродную каштоўнасць з маляўнічай і багатай культурнай спадчынай. Афіцыйны Біясферны Запаведнік ЮНЭСКА - першы трохбаковы прыклад у міры. Рэгіён складаецца з шырокіх тэрыторый першабытнага лесу, і некалькіх з найменш парушаных натуральных асяроддзяў пасялення вялікіх пажадлівых жывёл у Еўропе. Усё гэта цесна пераплятаецца з унікальнымі старымі культурнымі традыцыямі. У межах гэтай маленькай, ізаляванай вобласці Ўсходняй Еўропы, прырода і гісторыя Ўсходніх Карпат аб'ядноўваюць тры суседніх краіны разам, забяспечваючы падставу для супрацоўніцтва і наладжванні маста паміж Еўрапейскім Саюзам і Ўкраінай.

Галоўныя цікавасці:

• Наведванне Нацыянальнага Парку Bieszczady /Бэшчады/ - самы вялікі нацыянальны горны парк у Польшчы
• Пешы турызм і верхавая язда на каню па "poloniny" /паланіны/ - высакагорным лугах (тыповым для Карпат)
• Язда на ровары па рачных далінах
• Тур па вузкакалейнай чыгунцы Bieszczady /Бэшчады/ у Cisna-Wetlina Landscape Park /Ландшафтным Парку Цісна-Вэтліна/
• Туры вывучэння прыроды з прафесійным гідам - з фатаграфаваннем і высочваннем Карпацкай фаўны - воўк, бізон, чырвоны алень; туры вывучэння птушак у натуральных умовах
• Вечары з музыкай Карпат, віном і цікавымі людзьмі
• Наведванне старых драўляных праваслаўных цэркваў
• Наведванне мастацкіх галерэй і майстэрняў мастакоў
• Удзел у рамесных майстэрнях: гліняны посуд, сурвэткі, шкляны жывапіс, кавальская справа, пляценне саломай і таму падобнае.
• Палёты над гарамі Бэшчады на планёры або параплане
• Зімовыя паездкі на санках у сабачых запрэжках
• Шпацыры на лыжах
• Восеньскія і вясновыя фотатуры і фотасафары
• Байдарачныя туры па Возеру Solina /Саліна/ і Рацэ San /Сан/
• Наведванне „Three Cultures“ Ecomuseum /Экамузей Трох Культур/ у Lutowiska /Лютавіска/
• Наведванне рэшткаў і мемарыяльных помнікаў габрэйскай культуры
• Дэгустацыя мясцовай кухні - сумесі традыцый шматлікіх культур і нацый
• Рыбалка (стронга)

Галоўныя вёскі і гарады:

Маршрут праходзіць праз маленькія ціхія вёскі, самыя вялікія з якіх: Cisna /Цысна/, Baligród /Балігруд/, Solina /Саліна/, Olszanica /Альшаніца/, Lutowiska /Лютавіска/, Czarna /Шарна/, Komaсcza /Каманша/. Ёсць два гарады на маршруце Lesko /Леска/ и Ustrzyki Dolne /Устжыкі Дольнэ/ – лепшыя адпраўныя кропкі, даступныя з грамадскім транспартам.

Асноўныя характэрыстыкі маршруту

• Геаграфічнае месцазнаходжанне (галоўныя пункты маршруту/ пачтак/ канец)
• Гарады і рэгіёны, па каторых праходзіць маршрут (нумар R-61): Roztoki Górne /Растокі Гурнэ/ (межавы пераход са Славакіяй) – Cisna /Цысна/ – Solina /Саліна/ – Myczkowce /Мышковцэ/ – Леско /Леска/ – Olszanica /Альшаніца/ – Brzegi Dolne /Бжэгі Дольнэ/ – Kroњcienko /Крошцэнка/ (межавы пераход з Украінай).
Галоўны доступ і адпраўныя кропкі - два горада – Ustrzyki Dolne /Устжыкі Дольнэ/ (цягніком) і Lesko /Леска/, дзе знаходзяцца цэнтры інфармацыі.
• Працягласць – 900 км (асноўны міжнародны маршрут) + 200 км горных веласіпедных сцежак “Extreme Bieszczady” /Экстэмальныя Бэшчады/ + 595 км мясцовых сцежак.
• Пакрыццё – цвёрдая брукаваная паверхня (асноўны маршрут)
• Адсоткавыя суадносіны звычайных дарог/ лясных дарог/ службовых дарог/ ціхіх дарог асноўнага маршруту або тэматычных сцежак:
Адсотак ад асноўнага шляху: Лясныя дарогі/ службовыя дарогі/ спакойныя дарогі:
(44 %) – 396 км – лясныя дарогі з цвёрдай паверхняй
(22,22 %) – 200 км – малапраходныя лясныя дарогі
(12,24 %) – 110, 2 км – спакойныя дарогі
(21,54 %) – 193, 8 км – дарогі з сярэдняй інтэнсіўнасццю руху аўтатранспарту

Асноўныя карыстальнікі: веласіпедысты па мясцовых сцежках, горныя веласіпедысты, вандроўнікі-пешаходы, лыжнікі, байдарачнікі (дадатковая прапанова), наведвальнікі вузкакалейнай чыгункі, удзельнікі фотасафары экатурызму і прыродныя назіральнікі ў Нацыянальным Парку Бэшчады і заказніках, удзельнікі мясцовых культурных падзей, рамесных майстэрняў (гліняны посуд, кветкі з сурвэтак, шкляны жывапіс), наведвальнікі ЭкамузеюТрох Культур у Lutowiska /Лютавіска/.

Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь з самымі блізкімі гарадамі, магчымасць выкарыстання грамадскага транспарту цягнік/аўтобус):

Лепшая адпраўная кропка - горад Ustrzyki Dolne /Устжыкі Дольнэ/ даступны цягніком. Есць добрая магчымасць дабрацца цягніком ад Rzeszów /Жэшув/ (2-3 гадзіны), аўтобусам. І ёсць мікрааўтобус з Варшавы (7-9 гадзін). З Кракава лепшым будзе цягнік да Rzeszów /Жэшув/, а потым аўтобусам у рэгіён Бэшчады.

Інфармацыя аб раскладзе: цягнік (www.pkp.pl), мясцовыя аўтобусы і мікрааўтобусы (www.bieszczady.pl), аўтобусы па рэгіёне (www.pksconnexsanok.pl)

Даступныя карты і даведнікі (англійская мова або толькі на мясцовай мове):

Маршрут мае карту з даведнікам, якія выдадзеныя на польскай, англійскай, славацкай і ўкраінскай мовах. Яны даступныя ў кнігарнях Польшчы.

Кантакты

“Karpackie Centrum Turystyki Aktywnej - Zielony Rower /Карпацкі Цэнтр Актыўнага Турызму – Зялёны Ровар/– мясцовы аператар туру і грамадская арганізацыя
Przemysіaw Oіdakowski /Пжэмыслаў Алдакоўскі/, Green Bicycle – East Carpathian Greenway Corodinator /Каардынатар Маршута Зялёны РоварУсходнія Карпаты/
Bieszczady Environmental Partnership Foundation /Фонд Экалагічнага Партнёрства Бэшчады/, Carparpatian Center for Active Tourism /Карпацкі Цэнтр Актыўнага Турызму/, 38-600 Lesko, Poland (Польшча), Plac Konstytucji 3 Maja 7
тэл./факс: + 48 13 469 62 90, Мабільны тэлефон: + 48 600 023 490,
e-mail: biuro@zielonyrower.pl

За дадатковай інфармацыяй па турыстычных прапановах “Зялёнага Ровара” і месцаў яго сертыфікацый звяртайцеся: www.zielonyrower.pl

мовы: польская, англійская


Bieszczadzkie Towarzystwo Cyklistów /Грамадства Веласіпедыстаў Бэшчады/

Krzysztof Plamowski /Кжыстаф Пламоўскі/,
38-700 Ustrzyki Dolne, Poland (Польшча), ul. 29 Listopada 51/1
тэл.: +48 693 131 033, факс: +48 13 461 10 92,
e-mail: biuro@btc.bieszczady.pl


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.