Production
|
ШЛЯХ РАКІ ОДЭР
Польшча
Апісанне маршруту
Шлях Ракі Одэр (Польшча) - амаль 700-кіламетровая сетка веласіпедных, водных, пешаходных маршрутаў, а таксама адукацыйных мясцовых сцежак у самых чароўных зацішных кутках калідора ракі Сярэдні Одэр. Аснова маршруту - так званы Веласіпедны Шлях Ракі Одэр размечаны паабапал ракі, бягучай з Oława /Алава/ праз Wrocław /Вроцлаў/ да Kostrzyń /Костжын/. Самыя вялікія перавагі маршруту - гэта шматлікія старыя рэчышчы ракі, багністыя лугі (Oder River Marshy Meadows /Багністыя Лугі Ракі Одэр/, зарэгістраваныя арганізацыяй Natura /Натура/ 2000), старажытныя славутасці і спакойныя краявіды. Маршрут Шлях Ракі Одэр стаў пунктам пачатку дзейнасці мясцовых грамадскіх ініцыятыў, звязаных з экатурызмам, экалагічнай адукацыяй, ландшафтным кіраваннем, экамузеями і прадуктамі мясцовай вытворчасці.
Маршрут з'яўляецца ўнікальным прыкладам таго, як зялёныя шляхі могуць занесці свой фундуш у працу арганізацыі Natura /Натура/ 2000 і ахову прыроды. Маршрут звязвае некалькі прыродаахоўных тэрыторый, такіх як Warta River Mouth National Park /Нацыянальны Парк Вусця Ракі Варта/, Krzesinski Landscape Design Park /Кжэзінскі Парк Ландшафтнага Дызайну /, Oder Broadleaved Forests /Одэрскія Шырокалісцевыя Лясы/ (прапанаваны арганізацыяй Natura /Натура/ 2000) і шмат іншых запаведнікаў і камор прыроды.
Сёння галоўная мэта складаецца ў тым, каб прадставіць наведвальнікам спецыфіку вялікай ракі адначасова з культурнай мазаікай "міжнароднай" ракі. Каб ажыццявіць гэтую славалюбівую мэту, каардынатары маршруту распрацоўваюць дадатковыя месцы турыстскай цікавасці на асноўным шляху маршрута, такіх як:
16 адукацыйных сцежак вывучэння прыроды, якія ахопліваюць прыроднае багацце даліны ракі Одэр - старыя рэчышчы ракі, багністыя лугі, рэчныя вытокі, шырокалісцевыя лясы, прыбярэжныя лугі, птушыныя заказнікі ( лебедзь-шыпун, чырвоны і чорны каршун, журавель мядовага канюка, арлан-белахвосты і іншыя), Museum of Meadow /Музей Лугу/ у Owczary /Авчары/, Museum of White Stork /Музей Белага Бусла/ у Kłopot /Клопот/; Экамузеі, паказваючыя гісторыю людзей, якія жывуць у Даліне Рэкі Одэр доўгія гады: старажытныя часы прадстаўлены ў Steel Village of Tarchalice (ancient Smelting Settlement) Eco-museum /Экамузей Вёскі Тарчаліцэ (старажытнай тэхналогіі рэгулявання сталеплаўлення)/ ранняе Сярэднявечча прадстаўлена ў Eco-museum of Dziadoszanie people /Экамузей людзей Дзядажанэ/ у Wietszyce /Вэтжыцэ/ Сярэднявечча і Барока прадстаўленыя ў Cistersian Eco-museum /Экамузей Цыстэрсіян/ у Lubiaz /Любяж/ і Sredzkie Eco-museum /Экамузей Срэдскэ/ у Środa Śląska /Шрода Шляска/
На працягу ўсяго веласіпеднага маршруту - кожныя некалькі кіламетраў - усталяваныя інфармацыйныя панэлі з картай, паказваючы самыя цікавыя месцы рэгіёна, а таксама месцы для пікніка. На маршруце арганізаваныя некалькі месцаў для намётавых лагераў.
На водным маршруце таксама ёсць некалькі маленькіх гаваняў з месцамі для пікніка і намётавых лагераў.
Асноўныя цікавыя месцы і гарады на маршруце (прырода і культурная спадчына) Wrocław /Вроцлаў/ – гістарычныя будынкі горада, галоўны кірмашовы пляц з Ратушай, гістарычны абток Ostrów Tumski /Востраў Тумскі/, Панарама Racławice /Раклавіцэ/ Środa Śląska /Шрода Шляска/ – Скарб Średzki /Шрэдскі/ (Średzkie Eco-museum /Экамузей Шрэдскэ/) Lubiąż /Любяж/ – Post-Cistersian Palace and Monastery Complex /Постцыстэрыянскі Палац і Манастырскі Комплекс/ – адно з самых вялікіх будынкаў такога роду ў Еўропе, St Jadwiga Forest /Лес Святой Ядзвігі/ з крыніцай лячэбнай вады (Cistersian Eco-Museum /Цыстэрыянскі Экамузей/) Tarchalice /Тарчаліцэ/ – рэшткі старажытнага селішча сталеплаўлення (Steel Village of Tarchalice Eco-museum /Экамузей Сталёвай Вёскі ў Тарчаліцэ/) Ścinawa /Шынава/ – гістарычны мост на Рацэ Одэр Chobienia /Хобенія/ –палац эпохі Адраджэння Nowa Sól /Нова Сол/ – самы стары рухомы мост на Рацэ Одэр Kłopot /Клопот/ – White Stork Museum /Музей Белого Аиста/ Owczary /Аўчары/ – The Meadow Museum /Музей Лугу/ Kostrzyń /Кастжын/ – Warta River Mouth National Park /Нацыянальны Парк Вусця Ракі Варта/
Галоўныя культурныя падзеі на маршруце- Кірмаш Кветак „Korso kwiatowe“ /Корсо квятовэ/ у Lubiąż /Любяж/ – травень
Каноэ Тур па Рацэ Одэр „Flis Odrzański“ /Фліс Аджанскі/ – чэрвень/ліпень Цыстэрыянскі Пікнік у Lubiąż /Любяж/ - жнівень Археалагічны Пікнік „Steel Village of Tarchlice“ /Сталёвая Вёска Тархліцэ/ - верасень Scallopini Squash Day /Дзень Скалапіні Сквош/ у Ścinawa /Шынава/ (тып агародніы, падобнай на гарбуз, на польскай мове завецца „patison“ /пацісон/) –верасень The Wine Day in the Town of Treasures /Вінны Дзень у Горадзе Скарбаў/ у Środa Śląska /Шрода Шляска/ – верасень
Геаграфічнае месцазнаходжанне (галоўныя пункты маршруту/ пачтак/ канец):Веласіпедны маршрут праходзіць паабапал Ракі Одэр і звязвае наступныя гарады:Oława /Алава/ - Wrocław /Вроцлаў/ – Brzeg Dolny-Lubiąż /Бжэг Дольны-Любяж/ – Ścinawa /Шынава/ – Chobienia /Хабэнія/ – Głogów /Глогув/ – Bytom Odrzański /Бытом Аджанскі/ – Nowa Sól /Нова Сол/ – Cigacice /Цыгацыцэ/ – Krosno Odrzańskie /Кросна Аджанске/ – Słubice/Frankfurt /Шлюбіцэ/Франкфурт/ – Kostrzyń /Костжын/ У 2007 годзе маршрут будзе прамаркіраваны па ўсёй яго польскай частцы ракі Одэр ад Chalupki /Халупкі/ да Szczecin /Шчэцын/. Працягласць – 672 км Пакрыццё: лясныя дарогі / вясковыя дарогі
|
Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі
|
Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт |
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе. |