Production


ІГУМЕНСКІЯ КОННЫЯ СЦЕЖКІ

Апісанне маршруту

"Ігуменскія конныя сцежкі" - гэта дваццацікіламетровы маршрут, прызначаны для перамяшчэння на канях і конных брычках, з лакальнымі пешымі экалагічнымі сцежкамі, размешчаны ў трыццаці кіламетрах ад Менска па Магілёўскай шашы ў вельмі цікавым з пункта погляду гісторыі і культуры, а таксама прыроднай прывабнасці месцы.

Галоўная вось маршруту (конная траса) даўжынёй каля 20 км Смілавічы - Іванічы. Гэта - першы ў Беларусі конны зялёны маршрут, які аб'ядноўвае прыродныя, гістарычныя і культурныя славутасці, і, што самае галоўнае, мноства найцікавейшых мясцовых ініцыятыў, звязаных з экатурызмам, экалагічнай адукацыяй, беларускімі традыцыйнымі рамёствамі і фальклорам, якія ажыццяўляюцца мясцовымі жыхарамі ў сваім раёне.

Лагатып - вобразная вясковая хатка, як быццам з дзіцячых малюнкаў, у духу Крочыла, з запрэжаным конікам, а назва

"Ігуменскія конныя сцежкі" - ад мінулай назвы гораду Чэрвень, які быў цэнтрам павета Менскай губерні.

Асноўныя турыстычныя аб'екты і гарады на маршруце (прыродная і культурная спадчына)

Галоўная вось маршруту - частка трасы Смілавічы - Іваічы праз Убель (20 км).

Перасоўванні на брычках і вярхом на канях пазначаны пункцірам карычневага колеру.

Водны шлях па рацэ Волма (каля 20 км) - пазначаны сінім колерам.

Велатраса (каля 20 км) - у якасці дадатковага варыянта дубліруе асноўную вось.

Тэматычныя петлі:

  • Шпацыр па пасёлку Смілавічы "З стагоддзя XIX у стагоддзе XXI" (на брычках па месцах мастака Хайма Суціна, паркаваму ансамблю, закладзенаму Казімірам Манюшкай (па жаданні - у гарнітурах беларускай шляхты), з аглядам старых габрэйскіх і татарскіх пахаванняў, дзеючай мячэці, на Смілавіцкую Валяльна-лямцавую фабрыку (працэс выраба валёнак)
  • Вёска Ляды (Свята-Дабразвешчанскі кляштар) - 5 км
  • Па рыбхозе «Волма» (з гістарычным мінулым і доследам гадоўлі карпа)
  • Па Валмянскай паляўнічай гаспадарцы (для аматараў фотапалявання за дзікімі жывёламі і птушкамі ў іх натуральным асяроддзі пасялення)
  • Адгадай, што за мёд?: Дэгустацыя каля 15 гатункаў мёду і іншых прадуктаў пчалярства. (Вучні і працаўнікі пчальніка пры Смілавіцкім Аграрным Каледжы).
  • Мы - беларусы! Азнаямленне і ўдзел у занятках па пляценню з саломы і лазы, па разьбярству па дрэве, выцінанцы, гафту, вырабу габеленаў, карцін, вырабаў з бяросты і скуры. Вучні і супрацоўнікі Дзіцячага Хаты Творчасці (п. Смілавічы).
  • Старадаўняе беларускае начынне і традыцыйнае ткацтва Агляд экспазіцыі прадметаў народнага побыту, сабранай мясцовай энтузіясткай. Удзел (па жаданні) у працэсе выраба ільнянога палатна, так, як гэта рабілі нашы прабабулі - ад апрацоўкі ільняной саломкі ў тэрніце да атрымання гатовай тканіны на ткацкім станку.Сельская Хата Фальклору.
  • «Вечарнiца»: Праслухоўванне канцэрту рэгіянальных народных песень у выкананні мясцовага фальклорнага ансамблю "Вечарнiца" (і магчымы ўдзел) Сельская Хата Фальклору (в. Іванічы).
  • НАЧНОЕ: Удзел у старажытнай славянскай традыцыі пасьбы канёў уначы. Арганізатар - Шыліна Н.У. (п. Смілавічы, агратурыстычная сядзіба "Конны фальварак").
  • Малая Радзіма кампазітара: Наведванне музею кампазітара Станіслава Манюшкі (в.Убель)

Асноўныя характэрыстыкі маршруту

- Працягласць - 30 км

- Пакрыццё -

Лясныя дарогі/ вясковыя дарогі - 60 %

Спакойныя асфальтавыя дарогі - 40 %

Асноўныя карыстальнікі: Верхавыя наезнікі, веласіпедысты, пешаходы, байдарачнікі

Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь з бліжэйшымі гарадамі праз сродкі грамадскага транспарту /цягнік, аўтобус): Аўтобусы мясцовых напрамкаў на Мінск, Смілавічы

Размяшчэнне турыстаў: агратурыстыя сядзібы

Інфармацыя ў Інтэрнэце: http://www.ruralbelarus.by/, http://www.holiday.by/

Карты і даведнікі (на ангельскай або толькі на мясцовай мове):

  • Каталог "Greenways in Belarus" /Зялёныя Шляхі ў Беларусі/ з апісаннем лакальных маршрутаў і матэрыялам па сядзібах.

Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам

  • Шыліна Наталля Валянцінаўна (каардынатар маршруту), гаспадыня сядзібы “Конны фальфарак”

Адрас: Мінская вобл., Чэрвеньскі раён, г.п. Смілавічы, вул. Кастрычніцкая 13тэл. (01714) 53115, (0293) 333075

e-mail: schilina@mail.ru

  • Грамадскае Аб’яднанне “АГРА- І ЭКАТУРЫЗМ”

Адрас: вул. Дуніна-Марцінкевіча 6, г. Мінсктэл.: 2510076, 2522781Старонка ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.