Метады Зялёных Шляхаў
Асноўныя складнікі Зялёнага Шляху
1. Пазначаная галоўная вось - "backbone trail"
Галоўная вось злучае месцы, прывабныя з пункта погляду краязнаўства, прыроднай, культурнай і гістарычнай спадчыны. Уздоўж маршруту мяркуецца наяўнасць малой інфраструктуры - месцаў для адпачынку, шчытоў з інфармацыйнымі табліцамі адзінага ўзору з графічнымі картамі і лагатыпам маршруту. Веласіпедныя маршруты павінны праходзіць па дарогах з ушчыльненым пакрыццём і нізкай інтэнсіўнасцю руху аўтатранспарту. Паводле заходне-еўрапейскіх стандартаў, у ідэале, ўздоўж такога зялёнага маршруту павінны праходзіць адмыслова пракладзеныя веласіпедныя дарожкі, якія йдуць паралельна аўтатранспартнай магістралі і рух па якіх бяспечны для веласіпедыстаў.
2. Пазначаная сетка разнастайных тэматычных і лакальных сцежак.Лакальныя маршруты і сцежкі, якія ўпісваюцца ў галоўную вось Зялёнага Шляху. Гэта веласіпедныя і пешыя, конныя сцежкі, водныя маршруты, лыжныя трасы, дарожкі для конных паездак на брычках і г.д. Яны носяць экалагічна-пазнавальны характар, служаць для адпачынку, вывучэння прыроднай і культурнай спадчыны.
3. Турпрадукт, які адпавядае прынцыпам устойлівага турызму.
На Зялёным Шляху прапаноўваецца спецыялізаваны турпрадукт для індывідаў і для турыстычных груп. Важнай часткай кожнай прапановы з'яўляецца друкаваная прадукцыя - карты і даведнікі.
4. Партнёрства ў рэгіёне і каардынатар маршруту.
Кожны Зялёны Шлях рэалізуецца групай партнёраў, якая складаецца з грамадскіх арганізацый, мясцовых органаў самакіравання і фірм. Партнёры падпісваюць дэкларацыю ўдзелу ў праекце і выбіраюць галоўнага каардынатара маршруту і лакальных каардынатараў (калі маршрут вялікай працягласці).
5. Мясцовыя ініцыятывы, мэтай якіх з'яўляецца ахова прыроднай і культурнай спадчыны
На Зялёным Шляху ўзнікаюць лакальныя ініцыятывы і грамадскія праекты, якія ажыццяўляюцца крэатыўнымі і зацікаўленнымі сваёй справай людзьмі - лідэрамі грамадскіх арганізацый, дзеячамі культуры, мастакамі, народнымі рамеснікамі, дзецьмі і моладдзю, настаўнікамі, прадпрымальнікамі і інш.
Этапы стварэння Зялёных Шляхаў
I этап: "арганізацыя"
- Азначэнне ідэі маршруту (тэматыка, лейтматыў, геаграфічны ахоп),
- Пошук партнёраў з трох сектараў: грамадскага, сацыяльнага і гаспадарчага,
- Афармленне і падпісанне дэкларацыі супрацоўніцтва, якая ахоплівае распрацоўку праекту (см. прыклад дэкларацыі ў рамцы),
- Выбар каардынатара маршруту і лакальных каардынатараў (каардынатараў адрэзкаў маршруту, калі ён вялікай працягласці),
- Выбар назову маршруту і распрацоўка лагатыпа,
- Падрыхтоўка канцэпцыі развіцця маршруту,
- Апрацоўка турыстычнага аўдыту пры кансультатыўнай дапамозе партнёраў (інвентарызацыя прыродных і культурных славутасцяў, аб'ектаў мастацкай і пазнавальнай каштоўнасці, турыстычнай базы, вырабаў народных здабыч і грамадскіх ініцыятыў).
II этап: "візуалізацыя"
- Распрацоўка тэхнічнага праекту пазначэння маршруту,
- Падлучэнне да партнёрства мясцовых органаў самакіравання, у тым ліку прадстаўнікоў улады з гарадоў, размешчаных на маршруце,
- Пошук фінансавых рэсурсаў на пазначэнне маршруту,
- Пазначэнне галоўнай восі маршруту і тэматычных лакальных сцежак
(пазначэнне напрамкаў, а таксама размяшчэнне інфармацыі, з выкарыстаннем лагатыпа Зялёнага Шляху).
III этап: "пасоўванне і распаўсюджванне турыстычнага прадукта"
- Апрацаваць ідэі па стварэнні камерцыйных прапаноў/турыстычнага прадукта на маршруце, з падзелам рынку на сегменты,
- Пошук партнёраў з турыстычнай галіны - стварэнне турпрадукта і яго прапанова на рынку,
- Падрыхтоўка, выданне і распаўсюджванне інфармацыйна-рэкламных матэрыялаў (карты, даведнікі, інфарматары, вэб-сайты) - на пачатковым этапе самае галоўнае - КАРТА МАРШРУТУ і ВЭБ-САЙТ (!).
IV этап: "падтрымка мясцовых ініцыятыў"
- Забеспячэнне фінансавання мясцовых праектаў, накіраваных на ахову прыроднай і культурнай спадчыны - ЗЯЛЁНЫ ШЛЯХ ПАВІНЕН БЫЦЬ НАСЫЧАНЫ ЛАКАЛЬНЫМІ ІНІЦЫЯТЫВАМІ, якія ажыццяўляюцца мясцовымі супольнасцямі (гэта з'яўляецца адной з яго галоўных асаблівасцяў). Найболей папулярнымі мясцовымі ініцыятывамі на Зялёных Шляхах з'яўляюцца: культурныя і мастацкія святы, галерэі і крамы, дзе прадаюцца вырабы народнай творчасці, майстар-класы рамеснікаў, экамузеі, куткі прыроды ў школах, цэнтры экалагічнага навучання і г.д.
V этап: "стварэнне інфраструктуры на маршруце"
- Стварэнне малай інфраструктуры на маршруце - месцаў для адпачынку, інфармацыйных цэнтраў, шчытоў і г.д.,
- Падлучэнне ўладальнікаў гасцінічнай і гастранамічнай базы на маршруце да ініцыятыў;
- Заклік прадстаўнікоў турыстычнай галіны да атрымання зялёных сертыфікатаў і падвышэнню якасці і ўзроўня абслугоўвання.
- МЭТАНАКІРАВАНА: пошук фінансавых магчымасцяў для паэтапнага будаўніцтва дарожак, неперасякальных з аўтамабільным рухам, з якіх будзе складацца галоўная вось маршруту. У першую чаргу варта патурбавацца аб адрэзках маршруту, якія праходзяць праз вялікія гарады.