Production


Сетка Зялёных Шляхаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Да міжнароднай сеткі Зялёных Шляхаў Greenways - CEG прыналежаць

"Зялёныя Шляхі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе" (CEG)

Праграма Зялёных Шляхаў - Greenways пад назовам "Зялёныя Шляхі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе" (CEG) - гэта ініцыятыва, якая ажыццяўляецца ў рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы Асацыяцыяй "Экалагічнае Партнёрства для Ўстойлівага Развіцця/Environmental Partnership for Sustainable Development" (EPSD), заснавальнікі і ўдзельнікі якой - фонды, што функцыянуюць у Польшчы (Фонд "Партнёрства для Навакольнага Асяроддзя"/Fundacja Partnerstwo dla Њrodowiska), Чэшскай Рэспубліцы (Nadace Partnerství), Славакіі (Nadácia Ekopolis), Вугоршчыны (Ökotárs Alapítvány), Румыніі (Fundatia pentru Parteneriat) і Балгарыі. У 2005г. да праграмы далучылася Беларусь, прадстаўленая грамадскім аб'яднаннем "Агра- і Экатурызм".

Асноўныя мэты праграмы CEG:

  • Ініцыяванне, развіццё і падтрымка праектаў Зялёных Шляхаў - greenways, якія аб'ядноўваюць у сабе ахову культурнай спадчыны з паляпшэннем стану навакольнага асяроддзя, накіраваныя на ўстойлівае развіццё і падвышэнне якаснага ўзроўня жыцця ў гарадах і сельскіх тэрыторыях;
  • Пабудова партнёрскіх узаемаадносін і супрацоўніцтва паміж арганізацыямі грамадскага, сацыяльнага, камерцыйнага сектараў і дзяржаўнымі ўстановамі для арганізацыйнай, метадычнай і фінансавай падтрымкі праектаў і ініцыятыў, якія падтрымліваюць канцэпцыю Зялёных Шляхаў Greenways.

Усе маршруты, якія належаць да сеткі CEG арганізаваныя ў адпаведнасці з агульнымі асновамі і крытэрамі.

Глядзі: Сапронаўская Дэкларацыя, якая акрэслівае мэты праграмы CEG


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.