Production


Экамузей Трох Культур

 

Экамузей Трох Культур у Лутавісках (Lutowiskach) (Маршрут Зялёны Ровар - Greenway - Усходнія Карпаты)


Экамузей створаны на тэрыторыі і ў наваколлях мясцовасці Лутавіска (Lutowiska). Але насамрэч гэтае прадпрыемства партнёрскага характару звязана з вялікай колькасцю падобных па ўсіх Бэшчадскіх гарах, а таксама прымежным раёнам Славакіі і Ўкраіны. Адметным элементам гэтай ініцыятывы з'яўляецца шматстатнасць культур, існавалых тамака да II Сусветнай вайны, калі ў Лутавісках жылі ў згодзе палякі, украінцы і габрэі. Мэтай экамузея з'яўляецца актыўная ахова і выкарыстанне прыроднай і гістарычнай спадчыны са стварэннем працоўных месцаў, заснаваная на комплексным экатурыстычным прадукце і вырабах народнай творчасці; аб'яднанне і ўцягванне мясцовых жыхароў, арганізацый і фірм у дзейнасць па ўстойлівым развіцці рэгіёна і наваколляў; узбагачэнне адукацыйных праграм для дзяцей, моладзі і дарослых, а таксама натхненне вяскоўцаў і якія прыязджаюць для глыбейшага вывучэння і павагі да іншых культур, традыцыям і рэлігіям. Першым этапам стварэння экамузея з'явілася адукацыя групы зацікаўленых і абранне лідэра. Экамузей каардынуецца ініцыятыўнай групай пры радзе школ у Лутавісках (Lutowiskach). Распрацоўцы канцэпцыі дапамаглі вучэбныя семінары і практычныя заняткі, якія праводзіліся з мэтай лепшага вывучэння прыродных і гістарычных каштоўнасцяў рэгіёна і падрыхтоўка гідаў-экскурсаводаў і іншых супрацоўнікаў экамузея. У цяперашні час экамузей ахапляе 13-кіламетровую вучэбна-пазнавальную сцежку, 14 славутасцяў, якія находзяцца на тэрыторыі раёна, сярод якіх прышкольны арбарэтум, старыя габрэйскія могілкі, і грэка-каталіцкія могілкі, некалькі халуп этнаграфічнай групы, руіны сінагогі, старая польская і габрэйская школа, пункты агляду і арэалы знаходжання бэшчадскіх раслін і жывёл. Турпрадукт экамузея папаўняюць сталыя і часовыя экспазіцыі, галерэя і крамачка бэшчадскіх вырабаў народнай творчасці, гасцінічная і гастранамічная базы. Экамузей можна не толькі агледзіць с адмыслова падрыхтаваным гідам - пешшу, на ровары або конна, але і можна дакрануцца да бэшчадскай культуры, прыняўшы непасрэдны ўдзел у майстар-класах народных майстроў і рамеснікаў, і мясцовых святах і відовішчах. Экамузей "Тры Культуры" атрымаў у 2005г. сертыфікат "Зялёны Ровар", які выдаецца такім ініцыятывам Фондам Бэшчадскае Партнёрства для Навакольнага Асяроддзя. Афіцыйна экамузей быў адчынены 22 верасня 2006г.
Інфармацыю аб комплекснай экатурыстычнай прапанове экамузея можна атрымаць у Цэнтры Інфармацыі Гміны Лутавіска (Gminne Centrum Informacji w Lutowiskach) (пры муніцыпалітэце гміны ў Лутавісках; тэл. +13 461 03 13).
Інфармацыю па ініцыятыве і турпрадукту экамузея "Тры культуры" можна знайсці на вэб-сайце www.lutowiska.com/ekomuzeum, у дадзены момант ствараецца прафесійны сайт: www.trzykultury.pl.



Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.