Меню
Production |
НЁМАНСКI ШЛЯХАпісанне маршруту"Нёманскi шлях" - гэта 10-кіламетровы зялёны маршрут, які пачынаецца ў в. Дакудава Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці, вядзе да поймы ракі Нёман, выводзіць на бераг Нёмана і вяртае падарожнікаў у вёску Дакудава, утвораючы, такім чынам, круг. Нёман - рака, якая здаўна мела для беларусаў асаблівае значэнне, гэта апеты паэтамі "Бацька Нёман". Акрамя гэтага, яна славіцца сваімі маляўнічымі пейзажамі, дзе поплава і багністыя ўчасткі чаргуюцца з іглічным і змяшаным лесам. Прыродна-дыдактычны маршрут "Нёманскi шлях", уключаючы ў сябе цікавыя прыродныя і гістарычныя аб'екты дадзенай мясцовасці, можа быць выкарыстаны не толькі для турызму, але і для атрымання экалагічнай адукацыі і фармаванні навыкаў даследчай працы. Вялікая перавага маршруту - магчымасць яго працягу ўздоўж ракі, а таксама да найболей цікавых месцаў рэгіёна. На лагатыпе - тыповы беларускі прынёманскі краявід. Асноўныя турыстычныя аб'екты на маршруце (прыродная і культурная спадчына)
Асноўныя характэрыстыкі маршрутуГалоўная вось маршруту (круг з працягласццю каля 10 км) вакол вёскі Дакудава, першы ўспамін пра якую вяртае нас у 1392 год.Перасоўванні па маршруце пешшу, часткова на ровары, брычках і вярхом на канях пазначаны пункцірам зялёнага колеру. Тэматычныя петлі пазначаны сінім пункцірам. Тэматычныя петлі:
Працягласць - 10 км з пакрыццём – 1 км Лясныя дарогі/ вясковыя дарогі – 90 %Спакойныя асфальтавыя дарогі - 10 % Асноўныя карыстальнікі: пешаходы, веласіпедысты, байдарачнікі Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь з бліжэйшымі гарадамі праз сродкі грамадскага транспарту /цягнік, аўтобус):Аўтобусы мясцовых напрамкаў да Ліды, БярозаўкіЭлектрацягнік да станцыі Баранавічы Размяшчэнне турыстаў: агратурыстыя сядзібыІнфармацыя ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by, http://www.holiday.by Карты і даведнікі (на ангельскай або толькі на мясцовай мове): Каталог “Greenways in Belarus” /Зялёныя Шляхі ў Беларусі/ з апісаннем лакальных маршрутаў і матэрыялам па сядзібах.Буклет “Нёманскі Шлях” з падрабязным апісаннем маршруту і аб’ектаў прыроднай і культурнай спадчыны на рускай мове. Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутамЮрый Агарка (каардынатар маршруту), гаспадар сядзібы “Дакудава тэл.: 8 – 015-61-78-2-40 Адрас: Гродзенская вобл., Лідскі раён, в. Дакудава, д.14 Грамадскае Аб’яднанне “АГРА- І ЭКАТУРЫЗМ” Адрас: вул. Дуніна-Марцінкевіча 6, г. Мінсктэл.: 2510076, 2522781 Старонка ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by |
Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі |
Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт | ||
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе. |