Меню
Production |
КРАЙ ЖОЎТЫХ ГАРЛАЧЫКАЎ І СІВЫХ ВАЛУНОЎАпісанне маршрутуГэты маршрут даўжынёй 155 км, адрасаваны ў першую чаргу аматарам беларускай традыцыйнай этнаграфіі і фальклору, а таксама для актыўнага адпачынку і для перамяшчэння паміж пунктамі прызначэння на роварах, з лакальнымі пешымі экалагічнымі сцежкамі, і магчымасцю лодкавых экспедыцый. Галоўная вось маршруту ўтварае кальцо Лепель - Барсукі – Латгалічы – Красналукі - Валасовічы - Лепель (велатраса з пунктамі прыпынку для адпачынку і сілкаванні ў месцах, якія валодаюць прыроднымі, гістарычнымі і культурнымі славутасцямі, і лакальнымі ініцыятывамі, звязанымі з беларускімі абрадавымі традыцыямі і фальклорам). Паэтычны назоў маршруту “Край Жоўтых Гарлачыкаў і Сівых Валуноў” асацыюецца з гістарычнымі і прыроднымі асаблівасцямі Лепельскага рэгіёна.Старажытныя балты ўвасобілі прыгажосць гэтага рэгіёну ў рамантычнай назве свайго селішча "Лепель" або "Жоўтыя гарлачыкі". Гэта паказвае, што маршрут будзе засноўвацца на прыродных славутасцях, і адначасова мець экатурыстычную скіраванасць.Лагатып, распрацаваны мясцовай мастачкай Галiнай Жураулёвай, творча аб'ядноўвае гэта і сімвалізуе раўнавагу ў развіцці турызму ў рэгіёне.
Асноўныя турыстычныя аб'екты і гарады на маршруце (прыродная і культурная спадчына)Гарадзішча балтыйскіх плямёнаў І-ІV стст. на абтоку Лепельскага возера, наадварот Старога Лепеля
Старадаўняе беларускае начынне Агляд экспазіцыі прадметаў народнага побыту, сабранай мясцовайэнтузіясткай. Прыватны музей побыту жыхароў Лепельшчыны канца ХІХ – пач. ХХ ст. в. Стары Лепель· «Аканіца» Праслухоўванне канцэрту аўтэнтычных песень у выкананні мясцовага фальклорнага ансамбля "Аканіца" (і магчымы ўдзел) вёска Акона “Жаніцьба Цярэшкі” Выкананне каляднай абрадавай гульні "Жаніцьба Цярэшкі" і ўдзел гасцей у гэтай гульні Жыхары вёскі Аношкі “Люкшына” Наведванне сялянскай фермерскай гаспадаркі "Люкшына", якая знаходзіцца на стадыі развіцця па старабеларускім звычаі і будзе прызначана для прыёму турыстаў Асноўныя характэрыстыкі маршрутуГалоўная вось маршруту (каьцо з акружнасццю каля 155 км): Лепель – Стары Лепель – Селішча – Акона – Барсукі – Юшкі – Вілы – Аношкі – Замошша – урочышча Добрая Вада – Латыгалічы – Красналукі Гогалеўка – Валасовічы – Палсвіж – Лепель – гэта велатраса пазначана зялёным колерам. Водны шлях па рацэ Эса (каля 20 км) пазначаны сінім колерам. Працягласць - 155 км Пакрыццё – у асноуным асфальт Лясныя дарогі/ вясковыя дарогі - 10 % Спакойныя асфальтавыя дарогі - 90 % Асноўныя карыстальнікі:веласіпедысты, пешаходы, байдарачнікі Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь з бліжэйшымі гарадамі праз сродкі грамадскага транспарту /цягнік, аўтобус):Аўтобусы мясцовых напрамкаў на Полацк, Лепель Размяшчэнне турыстаў: агратурыстчныя сядзібы Інфармацыя ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by, http://www.holiday.by Карты і даведнікі (на ангельскай або толькі на мясцовай мове): Каталог “Greenways in Belarus” /Зялёныя Шляхі ў Беларусі/ з апісаннем лакальных маршрутаў і матэрыялам па сядзібах. Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутамМаханенка Вольга (каардынатар маршруту), гаспадыня сядзібы “Прыазёрная” Віцебская вобл., Лепельскі раён, в. Стары Лепель тэл.: 8-02132-4-17-73, мабільны тэлефон: 8-0295-97 00 36, e-mail: lepel2000@yandex.ru Грамадскае Аб’яднанне “АГРА- І ЭКАТУРЫЗМ” Адрас: вул. Дуніна-Марцінкевіча 6, г. Мінсктэл.: 2510076, 2522781 Старонка ў Інтэрнэце: www.ruralbelarus.by
|
Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі |
Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт | ||
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе. |