Production


Вітаем вас на сайце greenways.by

 

ЗЯЛЁНЫЯ ШЛЯХІ - GREENWAYSгэта шматфункцыянальныя маршруты прыроднай і культурнай спадчыны, якія праходзяць уздоўж натуральных экалагічных калідораў, рэк, гістарычных гандлёвых шляхоў, старых чыгунак.

Такія маршруты аб'ядноўваюць рэгіёны, турысцкія славутасці і мясцовыя ініцыятывы. Яны падтрымліваюць развіццё турызму і адпачынку, спрыяльнага для навакольнага асяроддзя, прапагандуючы здаровы лад жыцця і формы перамяшчэння без матораў - велатурызм, пешы турызм, на канях, водны турызм і інш. Адначасова такія маршруты ствараюць магчымасці для паляпшэння ўзроўня жыцця і стану навакольнага асяроддзя, ажыўлення мясцовай эканомікі, пасоўвання рэгіянальнай прадукцыі і развіцця прадпрымальніцтва сярод сельскіх жыхароў, а таксама захавання ўнікальных прыродных, ландшафтных і культурных каштоўнасцяў.


 
Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.