Production


СПАДЧЫНА ЛІХТЭНСТЭЙН

 

 

Чэшская Рэспубліка, Аўстрыя

 

Апісанне маршруту

Спадчына Ліхтэнстэйн з'яўляецца трансмежавым маршрутам, які злучае Аўстрыю і Чэшскую Рэспубліку. Ён складаецца з асноўнай часткі шляху (85 км) і 5 мясцовых сцежак (агульнай даўжынёй 100 км). Гэта адзін з серыі тэматычных маршрутаў у сістэме Prague - Vienna Greenways /Шляхі Прага - Вена/. Менавіта гэты маршрут з'яўляецца самым старым і часта наведваемым ва ўсёй Цэнтральнай Еўропе.

Стагоддзямі род Ліхтэнстэйн ствараў аб'яднаны ландшафтны комплекс у наваколлях замкаў Lednice /Ледніс/ і Valtice /Валціс/. Паміж імі была пасаджаная алея. Комплекс замка Ледніс быў абсталяваны непаўторнымі будынкамі школы вярхавой язды, мінарэта, пабудаваным у стылю Moorish /Мурыш/ працы архітэктара Josef Hardtmuth /Ёзэфа Хардмута/ і цяпліцай, зробленай па мадэлі Лонданскага зімовага саду.

У 19 стагоддзі, у часы эпохі Раманізму, комплекс Lednice-Valtice /Лендіс-Валціс/ набыў тое аблічча, якім яго можна ўбачыць і зараз. Некаторыя будынкі раманскай архітэктуры былі перабудаваныя ў стылю Ангельскага саду (The Apollon's Temple /Храм Аппалону/). The Temple of the Three Graces /Храм Трох Грацый/ быў збудаваны ў стылю Ампір. І на месцы былой Чэшска-Аўстрыйскай мяжы - Border Chateau /Замак Бардэр/. У 1996 годзе комплекс Lednice-Valtice /Ледніс-Валціс/ быў уключаны ў спіс ЮНЭСКА.

На маршруце Liechtenstein Heritage Trail /Спадчына Ліхтэнстэйн/ ужываецца канцэпцыя зялёных напрамкаў. Наведвальнікі ўнікальнага комплексу Lednice-Valtice /Ледніс-Валціс/ маюць магчымасць прайсціся праз лясы, па лугах міма сажалак і падысці да помнікаў Раманізму, такім як Triumphal arch, Colonnade and Minaret /Трыўмфальная Арка, Каланада і Мінарэт/. Гэты комплекс паркаў і лясоў мае мноства экзатычных дрэў і раслін. Тут находзіцца самая вялікая калекцыя раслін Паўночнай Амерыкі па за межамі Амерыканскага кантыненту. Арганізацыя Natura 2000 /Натура 2000/ усталявала, што мясцовыя сажалкі з'яўляюцца месцам жыцця рэдкіх відаў птушак.


Гісторыя і партнёрства

 

Ідэя трансмежавага маршруту Liechtenstein Heritage Trail /Спадчына Ліхтэнстэйн/ паўстала ў Аўстрыі, дзе частка маршруту ўжо была прамаркіравана мясцовай асацыяцыяй Weinviertel Dreilandereck /Вэйнвэртэль Дрэйландэрэк/ гарадскіх улад і прадпрымальнікаў у 2001 годзе. А затым праз два годы падлучыўся Czech Environmental Partnership Foundation /Чэшскі Фонд Экалагічнага Партнёрства/ разам з 9 арганізацыямі гарадскога кіравання.

 

Трансмежавы праект развіваецца пры садзейнічанні Czech Environmental Partnership /Чэшскае Экалагічнае Партнёрства/ і органаў гарадскога кіравання Чэшскага боку і Асацыяцыяй Weinviertel Dreilanedereck /Вэйнвэртэль Дрэйландэрэк/ з боку Аўстрыі. Праект часткова фінансуецца на сродкі грамадскасці, Еўрапейскім Саюзам і інвестыцыямі асобных грамадзян. Сімвал каралеўскага роду Liechtestein /Ліхтэстэйн/ прысутнічае на ўсіх знаках маркіроўкі для веласіпедыстаў па абодвух баках мяжы.

 

Асноўныя турыстычныя аб'екты і гарады на маршруце (прыродная і культурная спадчына)

  • Lednice-Valtice UNESCO heritage area /Вобласць Ледніс-Валціс спадчына ЮНЭСКА/ з такімі помнікамі як каланады, руіны замкаў, мінарэт, азёры і сажалкі, сады.
  • Lednice /Ледніс/ – замак і паркі, чоўнавыя шпацыры па рацэ Dyje /Дыжэ/.
  • Valtice /Валціс/ – замак і Чэшскі Цэнтр Вінаў, Музей Сельскай Гаспадаркі, завулкі вінных скляпоў.
  • Wilfersdorf /Вілфэрсдорф/ - Liechtenstein chateau /замак роду Ліхтэнстэйн/.
  • Poysdorf /Пойсдорф/ - вінная метраполія, тыповыя завулкі вінных скляпоў, фермерскі кірмаш

Асноўныя культурныя падзеі на маршруце:

 

  • Summer on Greenways /Лета на Зялёных Шляхах/
    Геаграфічнае месцазнаходжанне (пачатак/канец/асноўныя кропкі маршруту)
  • Bшeclav /Брэцлаў/ – галоўны транспартны вузел для цягнікоў з Прагі ў Вену (чыгуначны памежны пераход у Аўстрыю, Славакію)
  • Valtice train station /чыгуначная станцыя Валціс/
    Hohenau train station /чыгуначная станцыя Гагено/ (чыгуначны памежавы пераход у Чэшскую Рэспубліку)

 

Асноўныя характэрыстыкі маршруту

 

• працягласць: 85 км (асноўная частка маршруту) + 100 км (5 мясцовых сцежак).
• пакрыццё: веласіпедныя дарожкі/ лясныя дарогі/ службовыя дарогі/ціхія дарогі:
25% - асфальтавыя веласіпедныя дарожкі
15% – лясныя і службовыя дарогі з цвёрдым пакрыццём
35 % – лясныя і службовыя дарогі без пакрыцця
20 % – ціхія дарогі
5 % – аўтамабільныя дарогі з сярэдняй інтэнсіўнасццю руху

• маркіроўка: маршрут Liechtenstein Heritage Trail /Спадчына Ліхтэнстэйн/ абсталяваны паказальнікамі напрамку руху жоўтага колеру з сімвалам каралеўскага роду Ліхтэнстэйн. Усе знакі ідэнтычныя па абодвух баках ад мяжы (глядзі ніжэй). Для лепшай арыентацыі на маршруце ў значных месцах усталяваныя інфармацыйныя панэлі і карты.
• інфармацыйныя панэлі: 20
• месцы для пікнікоў: 10
• асноўныя карыстальнікі: веласіпедысты, пешаходы, часткова водныя турысты
• месцы інтарэсу: Lednice Chateau /замак Ледніс/, Valtice Chateau /замак Валціс/ і іншыя помнікі Ліхтэнстэйн, Музей Сельскай Гаспадаркі ў Валцісе, водныя шпацыры, вінныя скляпы.
• спрыяльная інфраструктура выкарыстання ровара
Карты і даведнікі (на ангельскай або толькі на мясцовай мове)

Free map Liechtensteinroute /бясплатная карта Ліхтэнстэйнрут/ на нямецкай і чэшскай мовах, снежань 2003

Free map LVA /бясплатная карта ЛВА/ – толькі чэшская частка

 

Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам

  • Czech Environmental Partnership Foundation /Чэшскі Фонд Экалагічнага Партнёрства/
    Lubos Kala /Любаш Кала/ - Liechtenstein Greenway Corodinator /каардынатар маршруту Ліхтэнстэйн/
    Адрас: Panska 7, 602 00 Brno, Czech republic
    тэл: +420-542422776, факс: +420-542422777, E-mail: lubos.kala@ecn.cz
  • Weinviertel Dreilanedereck Association /Асацыяцыя Вэйнвэртэль Дрэйландэрэк/
    Liechtensteinstr. 1
    2170 Poysdorf, Österreich
    тэл: +43 -2552-20444, факс: +43-2552-20445, E-mail: office@wde.at

Старонка ў Інтэрнэце: www.radviertel.at, www.wde.at, www.prahawien.greenways.info

Кантакт на англійскай мове праз электронную пошту:
lubos.kala@ecn.cz, office@wde.at


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.