Production


Page views since 2007-01-01: 1169287

МІНЕРАЛЬНАЯ ВАДА

Румынія

Апісанне маршруту

Маршрут "Мінеральная Вада" быў афіцыйна ўведзены ў дзеянне ў 2004 году, і цяпер яшчэ актыўна развіваецца. Маршрут размешчаны ў даліне Ciuc /Сіук/ у цэнтральнай частцы горнага масіва Ўсходнія Карпаты. Асновай маршруту і яго сувязным элементам з'яўляецца мінеральная вада. У гэтым старым сейсмічным рэгіёне находзіцца больш 2000 крыніц мінеральнай вады. Асноўная частка маршруту пралягае паміж Miercurea-Ciuc (city) /Мэркурэа-Сіук (горад)/ і Tusnad Bai (spa town) /Туснад Бай (курортнае мястэчка)/. На самім маршруце находзяцца некалькі вёсак, у якіх сельская гаспадарка з'яўляецца асноўнай дзейнасцю. Траса маршруту пазначаная знакамі і праходзіць праз поле ўздоўж ракі Olt /Олт/. На сваім шляху маршрут перасякае прыгожы ландшафт, які прадстаўлены спалучэннем хваёвага лесу, балотаў і сельскагаспадарчых угоддзяў. Асноўны маршрут уключае ў сябе некалькі сцежак. На асноўным маршруце і малых сцежках, якія прымыкаюць да яго, знаходзіцца 6 мінеральных крыніц, якія былі адноўленыя пры дапамозе арганічных матэрыялаў ландшафтнымі архітэктарамі і прадстаўнікамі мясцовай грамадскасці. У рэгіёне шмат месцаў, якія маюць культурную каштоўнасць. А таксама тут находзяцца некалькі прыродаахоўных тэрыторый і балоты.

Асноўныя турыстычныя мястэчкі і гарады на маршруце (прыродная і культурная спадчына)

  • Miercurea-Ciuc (city) /Мэркурэа-Сіук (горад)/два курорта з плавальнымі басэйнамі як на адчыненым паветры, так і ў памяшканні (з гарачай мінеральнай вадой)
- Miko castle /замак Міко/ – пабудаваны ў XVстагоддзі
- Nagy Imre /Наіи Імрэ/ – мастацкая галерэя
- Grey friars church /царква Грэй фрыарс/ – будавалася больш 75 гадоў з 1802 года. Тут знаходзіцца адна з самых вялікіх у міры драўляных статуй Марыі
  • Sancraieni /Санкраені/ – курорт Барсарас з плавальным басэйнам, месцам для пікніка
- Прыродаахоўная тэрыторыя з рэліктавымі ледніковымі раслінамі
  • Tusnad sat /Туснад сэт/ – Mineral Water Museum /Музей Мінеральнай Вады/
- Курорт и прыродаахоўная тэрыторыя Nyires /Нійрэс/
Cozmeni /Казмэні/ – курорт Soszek /Сожак/ з басэйнам з мінеральнай вадой і сядзячымі солевымі ваннамі на вуліцы
- Гатычная царква
  • Lazaresti /Лазарэсці/ – курорт Nyir /Нійр/ найбагацейшая мінеральнымі крыніцамі вёска ў рэгіёне (больш за 50 мінеральных крыніц у наваколлях)
  • Курорт Tusnad Bai /Туснад Бай/; прыродаахоўная тэрыторыя Hawk stone /Хоук Стоун (Каршаковы Камень)/

- Saint Anna Lake /Возера Святой Ганны/ – адзінае ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе кратэрнае возера

- Балота Mohos /Мохос/ - прыродаахоўная тэрыторыя з рэліктавымі раслінамі

Асноўныя характэрыстыкі маршруту

Да маршруту "Мінеральная Вада" можна лёгка дабрацца з Miercurea Ciuc /Мэркурэа Суік/ і Tusnad Bai /Туснад Бай/. Пункт пачатку маршруту знаходзіцца на паўночным боку Miercurea Ciuc /Мэркурэа Суік/ перад мастом праз раку Олт. Асноўны шлях маршруту сканчаецца ў Mineral Water Museum /Музеі Мінеральнай Вады/ у Tusnad /Туснад/.

Геаграфічнае месцазнаходжанне (пачатак/канец/асноўныя кропкі маршруту)
  • Працягласць: даўжыня асноўнага шляху маршруту - 26 км; але ёсць яшчэ 7 размечаных малых сцежак, даўжыня якіх вар'іруецца ад 12 да 40 км
  • Пакрыццё: палявыя дарогі без пакрыцця
  • Адсоткавыя суадносіны дарог маршруту:

80 % - лясныя дарогі; 10% - службовые дарогі;

· Асноўныя карыстальнікі: веласіпедысты

· Транспартнае ўзаемадзеянне з маршрутам (сувязь с бліжэйшымі гарадамі, і наяўнасць грамадскага транспарту):Уздоўж асноўнага шляху маршруту праз вёскі ходзяць цягнікі і аўтобусы.

Інфармацыя на старонках у Інтэрнэце:www.cfr.rohttp://www.tusnadfurdo.ro/en/
http://www.geocities.com/csikszentimre/hu/meniu.html
http://www.csikszentkiraly.ro/
http://www.budosfurdo.ro/
http://www.balvanyos.proturism.ro/szentanna.html
http://www.erdelyiturizmus.hu/

Карты і даведнікі (на англійскай або толькі на мясцовай мовах) Даведнік мясцовых малых сцежак з апісаннем культурнай і прыроднай спадчыны на вугорскай мове.

Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам

  • Romanian Environmental Partnership Foundation /Фонд Экалагічнага Партнёрства/ (вугорская, румынская, англійская мовы)530151 Miercurea Ciuc str. Harghita nr.7/A/6 RomaniaTel: 0040-266-310678; office@fpc.topnet.ro, www.borvizut.ro, www.greenways.ro
  • Csik County Natura and Tourism Association /Асацыяцыя Прыроды и Турызму раёна Ксік/ (вугорская, румынская, англійская мовы)Miercurea Ciuc str. Inimii nr. 3/14, cstte@nextra.ro

Фота-галерэя


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі











DG-Environment
Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.
Strona stworzona przez: strony internetowe, prezentacje multimedialne