Production


КРАКАЎ-МАРАВІЯ-ВЕНА ГРЫНВЭЙ

Польшча, Чэшская Рэспубліка, Аўстрыя

Самая доўгая фруктовая алея ў Еўропе

Апісанне маршруту

Кракаў-Маравія-Вена Грынвэй гэта гісторыка-культурны маршрут, які ўяўляе сабой узаемасувязь веласіпедных, пешаходных, водных і іншых тэматычных сцежак. Аснову маршруту складае веласіпедны маршрут даўжынёй у 780 км, у якім адлюстравана гістарычнае, культурнае і прыроднае багацце Цэнтральнай Еўропы. Маршрут пачынаецца з Jura Krakowska /Нагор’е Кракаў Юра/, Kotlina Oswiecimska /Даліна Асвенцым/, region Pszczyny /Рэгіён Пшчына/ і Slask Cieszynski /Цэшын Сілезія/ і праходзіць па лясістай горнай градзе Beskidy /горы Бескіды/, потым перасякае даліны рэк Oder /Одэр/ і Beиva /Бэсва/ і накіроўваецца да вінаграднікаў Паўднёвай Маравіі і Ніжняй Аўстрыі. І ў выніку маршрут сканчаецца ў Вене. Жыхары наваколляў і партнёры маршруту высаджваюць мясцовыя пароды дрэў уздоўж усяго шляху. У будучым маршрут Кракаў-Маравія-Вена стане самой доўгай алеяй у Еўропе.

Асноўныя месцы цікавасці і гарады па ўсім маршруце (прыродная і культурная спадчына)

Маршрут Кракаў-Маравія-Вена злучае прыродныя запаведнікі, гістарычныя напрамкі і людзей трох краін: Польшчы, Чэшскай Рэспублікі і Аўстрыі. Пераважная раўнінная тэрыторыя маршруту з невялікай колькасцю стромкіх грудоў дазваляе вельмі лёгка перасоўвацца. Рэгіён багаты культурнымі, прыроднымі і гістарычнымі аб'ектамі, паколькі некаторыя з гарадоў уваходзяць у Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЭСКА, такіх як Кракаў, Асвенцым або Аламуц. Таксама на шляху маршруту трапляюцца мноства замкаў і крэпасцяў.

Маршрут пачынаецца ў былой сталіцы Каралеўскай Польшчы - Кракаве, які з'яўляецца самым маляўнічым і гістарычным горадам у краіне. Далей маршрут працягваецца праз горад Асвенцым, дзе знаходзіцца вядомы Нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Аўшвітц. Затым дарога праходзіць праз гістарычныя гарады Пшчына, Бельска-Бяла і працягваецца праз горны раён Cieszyn Silesia /Цэшын Сілезія/, дзе яшчэ жывуць старыя традыцыі і вельмі шмат гістарычных мясцін. Праходзячы праз усходні бок рэгіёна Маравія ў Чэхіі, ён знаёміць турыстаў з такімі гістарычнымі гарадамі, як Страмбэрк, Аламуц, Брно. Тутака ж размясціўся прыродны запаведнік Карста Маравійскага рэгіёна з яго выключнымі пячорамі, якія стала наведваюць еўрапейцы. Чэшска-Аўстрыйская мяжа - гэта шырокі рэгіён па вытворчасці вінаў з яго велізарнай колькасцю вінаграднікаў і скляпоў, якія таксама адчыненыя для наведвання. Вена, былая сталіца Аўстра-Вугорскай Імперыі, завяршае маршрут. У горадзе вельмі шмат помнікаў, палацаў і некалькі цудоўных сцяжынак уздоўж набярэжнай ракі Дунай.

Польшча:
Kraków (Wawel) /Кракаў (Вавэль)/ - Kryspinów /Крыспінув/ - Mników /Мнікув/ - Rudno /Рудна/ - Alwernia /Алвэрнія/ - Wygieіzów /Выгелзув/ - Dwory /Дворы/ - Oњwiкcim /Асвенцым/ - Harmкїe /Хармэнжэ/ - Wola /Воля/ - Miedџna /Мэдзна/ - Pszczyna /Пшчына/ - Goczaіkowice Zdrój /Гачалковіцэ Здруй/ - Zabrzeg /Забжэг/ - Landek /Ландэк/ - Mazaсcowice /Мазанковіцэ/ - Bielsko Biaіa /Бельска-Бяла/ - Jaworze /Явожэ/ - Górki Wielkie /Гуркі Вэлкі/ - Nierodzim /Нэродзім/ - маршрут мае два варыянты.

  • Зялёны маршрут: Nierodzim /Нэродзім/ - Skoczów /Скочув/ - Goleszów /Галэжув/ - Dziкgielów /Дзэнгэлув/ - Cieszyn /Цешын/ (памежны пераход з Чэшскай Рэспублікай)
  • Сіні маршрут: Nierodzim /Нэродзім/ - Ustroс /Устрон/ - Wisіa /Вісла/ - Istebna /Істэбна/ - Јacki /Лакі/ - Jasnowice /Ясновіцы/ (памежны пераход з Чэшскай Рэспублікай)

Чэшская Рэспубліка:
Brno /Брно/ - Mikulov /Мікулаў/ - Moravian Jura Upland /Маравійскае Нагорье Юра/ - Olomouc /Аламуц/ - Lipnik /Ліпнік/ - Helfstyn /Хэлфстын/ - Stary Jicin /Стары Іцын/ - Novy Jicin /Новы Іцын/ - Hukvaldy /Хуквалды/ - Cesky Tesin /Чэски Тэсін/, Pomoravi a Poodшí Landscape Areas /Памаравскія і Паадры Ландшафтныя тэрыторыі/, Beskydy mountains /горы Бэскіды/

Аўстрыя:
Laa and der Thaya /Лаа і дэр Тая/ - гарачая крыніца, Falkenstein /Фалкэнстэйн/ - руіны замка, Poysdorf /Пойздарф/ - горад вінаробаў, Vienna /Вена/ - Сабор Стэфана.

Мясцовыя маршруты ў рэгіёне Cieszyn Silesia /Цэшын Сілезія/:

  • пешаходная сцежка Старога Горада Цэшын,
  • пешаходная сцежка Пахучай Магнолии у горадзе Цэшын,
  • веласіпедная дарожка "Па слядах цэшынскага традыцыйнага гарнітура" у горадзе Голешув,
  • Сцежка Святога Яна Саркандэр у горадзе Скочув,
  • Блукаючая сцяжынка Явожынка,
  • Сцежка Ержы Кукушка ў горадзе Істэбна,
  • Дарога Прынцэсы - праз Дукаліс у прадмесцці Цэшын.

Традыцыі невялікіх бровараў і вытворцаў піва на маршруце (вядомыя цэнтры вытворчасці піва ў Brno /Брно/, Prerov /Прэраў/, Cieszyn /Цэжын/, Zywiec /Жывец/, Tychy /Тычы/)

Гістарычныя і памятныя месцы К.У.К. Аўстрыі - у цяперашні час гэта стала карыстацца попытам - гістарычныя месцы і падзеі часоў Франца Ёзэфа, мастацтва, архітэктура, харчаванне таго часу

Агульная характарыстыка маршруту

• Геаграфічнае месцазнаходжанне - Krakow /Кракаў/, Ostrava /Астрава/, Brno /Брно/, Vienna /Вена/
• Працягласць - 780 км
• Пакрыццё - вялікая частка сучаснае пакрыццё, на некаторых участках лясных масіваў магчымы бруд
• Суадносіны лясных дарог/ дорог з абслугоўваннем/ ціхія дарогі маршруту або тэматычныя сцежкі - пераважна рух адбываецца па прасёлкавых дарогах праз палі і лясы, па берагах азёр, рэк і ручаёў па тэрыторыях прыродных заказнікаў. Вялікая частка маршруту пралягае па раўніннай мясцовасці. Але часам трапляюцца ўчасткі з невялікімі ўзвышшамі, некаторыя з якіх досыць стромкія. На маршруце ёсць некалькі ўчасткаў, дзе неабходна выязджаць на шашу з інтэнсіўным рухам, але толькі для таго, каб дабрацца да наступнай другараднай дарогі.
• Асноўныя карыстальнікі маршруту - веласіпедысты, пешаходы, канаісты (месцамі), верхавыя наезнікі
• Транспартнае ўзаемадзеянне маршруту (магчымасць хутка і лёгка дабрацца да горада з цягніком/ аўтобусам)
• Інфармацыя на старонках Інтэрнэту
www.cdrail.cz, www.oebb.at, www.pkp.pl

Карты і даведнікі (на англійскай або толькі на мясцовай мове)

• "Greenways Krakow-Morava-Wien v Moravskoslezském kraji" /Зялёныя маршруты Кракаў-Маравія-Вена ў Мараўскім краі/ - карта рэгіёна Poodшí /Паадры/ з маштабам 1:75 000, Чэшская Рэспубліка.
• " Cyklistická stezka Brno - Víden " /Веласіпедная дарожка Брно-Відэн/ карта Radweg Brno-Wien /Радвэг Брно-Вена/ з маштабам 1:75 000 выдадзеная Sdruћení Cyklistická stezka Brno - Víden /Аб'яднанай Веласіпеднай дарожкай Брно-Відэн/, камплект з 6 карт, Чэшская Рэспубліка.
• Маршрут Laa and der Thaya to Wien /з Лаа і дэр Тая да Вены/ адлюстраваны на карце "Radkarte Wein Viertel Ost" з маштабам 1:75 000, выдадзенай кампаніяй Weinviertel Tourismus GmbH.
• "Cieszyn Silesia. On the both sides of the Olza River" /Цэшын Сілезія. Па двух берагах ракі Олза/, Michal M. Kowalski , Bezdroza, Krakow 2004 /Майкл М. Кавальскі, Бездрожа, Кракаў 2004 /, даведнік па зялёным маршруце ў рэгіёне Цэжын Сілезія

Кантакты з арганізацыяй, якая кіруе маршрутам

Польшча:
Fundacja Partnerstwo dla Њrodowiska, ul. Bracka 6/6, 31-005 Kraków
тэл.: (12) 422 50 88, факс: 429 47 25, e-mail:
greenways@epce.org.pl
www.epce.org.pl. www.krakowwieden.pl

Мясцовыя каардынатары ў Польшчы:

Association for Development and Regional Coorperation /Асацыяцыя Развіцця і Рэгіянальнага Аб’яднання"OLZA"/, Stowarzyszenie Rozwoju i Wspóіpracy Regionalnej „OLZA”, Rynek 18, 43-400 Cieszyэ
тел. (033) 85-78-720, факс: (033) 85-78-721, e-mail:
biuro@olza.pl

Assocoation "Beskidy region" /Асацыяцыя "Бескіды рэгіён"/, Stowarzyszenie "Region Beskidy" w Bielsku Bia?ej, 43-300 Bielsko- Biaіa, ul. Piastowska 40
тел. (033) 813-63-33, e-mail:
koloczek.m@euroregion-beskidy.pl

Municipality of Pszczyna /Муніцыпалітэт Пжына/ Urz№d Miejski w Pszczynie, 43-200 Pszczyna, Rynek 2
тел. (032) 210-11-55, факс: 210-39-45, e-mail:
pszczyna@pszczyna.pl

Friends of Regulice and Nieporaz Association /Асацыяцыя Сяброў Рэгуліц і Нэпораз/ Stowarzyszenie Przyjacióі Regulic i Nieporazu, ul. T. Koњciuszki 263, 32-566 Alwernia
тел.: (012) 283 18 02, факс: (012) 283 14 97, e-mail:
promocja@alwernia.pl

Sacrosong Foundation /Фонд Сакразонг/ Fundacja Sacrosong, ul. Jesionowa 16, 30-221 Kraków
тел./факс: (012) 425 15 14

PTTK - Jastrzкbie Zdrój , ul. Harcerska 14b, 44-335 Jastrzкbie Zdrój
тел. (032) 471 94 88, e-mail:
pttkjz@alpha.net.pl

PTTK - Oddziaі Krakowski, 31-033 Kraków, ul. Westerplatte 5
тел. (012) 422 85 28, факс: 422 37-23, e-mail:
kjpucek@interia.pl

Чешская Республика:
Nadace Partnerství, Panská 7, 602 00 Brno
тэл.: +420 542 422 763, факс: +420 542 422 777, e-mail:
greenways@ecn.cz, www.greenways.info, www.greenways.infomorava.cz


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.