Production


Сапронаўская Дэкларацыя

Партнёры, якія супрацоўнічаюць у рамках праграмы Зялёныя сцежкі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы (CEG) у гэтай дэкларацыі пазначылі агульныя мэты на 2006 - 2007:

CEG - узорная рэгіянальная праграма пад заступніцтвам Экалагічнага Партнёрства для Ўстойлівага Развіцця (EPSD).

Гэтая міжнародная асацыяцыя фондаў у Чэшскай рэспубліцы, Славакіі, Польшчы, Вугоршчыны, Румыніі і Балгарыі засяроджваецца на мабілізацыі і надаванні паўнамоцтвамі людзей вызначанай вобласці для паляпшэння іх навакольнага асяроддзя, іх мясцовых супольнасцяў і грамадстваў. EPSD кіруе рэгіянальнай праграмай, ствараючы сетку зялёных сцежак у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе і, звязваючы іх з іншымі еўрапейскімі і трансатлантычнымі ініцыятывамі.

З дапамогай гэтых фондаў праграма CEG таксама пашыраецца да Паўднёваўсходніх еўрапейскіх краін, такім як Сербія і Харватыя, Беларусь і Ўкраіна. Праграма CEG таксама дзейнічае ў Аўстрыі пры дапамозе няўрадавай арганізацыі Future base Weinviertel, Niederosterreich Werbungand і турысцкім агенцтвам Weinviertel Tourismus GmbH. У Нямеччыне новае супрацоўніцтва пачынаецца з Landesstiftung Natur und Umweltin Saxony.


Азначэнне зялёных сцежак у CEE (ЦУЕ):

Зялёныя сцежкі - шматфункцыянальныя маршруты для карыстальнікаў безматорнага транспарту, звычайна праходзячыя ўздоўж зялёных калідораў, старажытных гандлёвых шляхоў, рэк і чыгунак. Яны кіруюцца мясцовымі жыхарамі, каб узмацняць устойлівае развіццё і здаровы лад жыцця. Зялёныя сцежкі забяспечваюць структуру для ажыццяўлення грамадскіх ініцыятыў і праектаў, звязаных з аховай прыроды і захаваннем культурнай спадчыны, развіццём ўстойлівага турызму. Зялёныя сцежкі звяртаюцца да патрэбнасцяў мясцовых жыхароў і наведвальнікаў і забяспечваюць дадатны фундуш у мясцовую эканоміку.


Мэты і прынцыпы CEG:

Праграма CEG падае мясцовым супольнасцям натхненне і дапамогу (фінансавую і тэхнічную) у іх высілках захаваць унікальнасць месцаў, дзе яны жывуць, у роўнай меры, як і дасягнуць гармоніі паміж абаронай і эксплуатацыяй мясцовых рэсурсаў.

Праграма CEG - ініцыятыва стварыць адчыненую сетку паміж грамадзянскім, грамадскім сектарам, бізнэсам, і ўрадавымі арганізацыямі, якія могуць забяспечыць комплексную і разнастайную падтрымку распачынанням мясцовых жыхароў пабудаваць і ажывіць для грамадскай выгады маршруты і натуральныя калідоры названыя зялёнымі сцежкамі ў краінах і абласцях Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.


Галоўныя мэты праграмы CEG:

  • развіваць і падтрымліваць праекты па зялёных сцежках, якія аб'ядноўваюць рашэнні мноства праблем, звязаных з захаваннем культурнай спадчыны, экалагічнага ўдасканалення, стварэннем устойлівага развіцця і паляпшэннем якасці жыцця на гарадскіх і сельскіх тэрыторыях;
  • стварыць сетку для супрацоўніцтва паміж установамі, якія могуць забяспечыць арганізацыйную, тэхнічную і фінансавую падтрымку праектам і ініцыятывам, якія падзяляюць філасофію зялёных сцежак.


Заклік CEG на 2006/7:

· пашырыць сетку CEG
EPSD пры дапамозе нацыянальных праграм па развіцці зялёных сцежак будзе засяроджвацца на наступным пашырэнні супрацоўніцтва сеткі CEG з іншымі партнёрскімі арганізацыямі з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, асабліва з Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Славеніі, Македоніі, Украіны і Беларусі. EPSD забяспечыць неабходную інфармацыю адносна ўзаемных еўрапейскіх мэт праграмы па зялёных сцежках, мерапрыемстваў EPSD, мерапрыемстваў Еўрапейскай Асацыяцыі Зялёных Шляхоў (EGWA) і партнёрскіх арганізацыях у ЗША і Аўстраліі.

· узмацняць супрацоўніцтва з EGWA
Агульная мэта партнёраў CEG - умацаванне становішча EGWA у Еўропе. Мы ўяўляем EGWA як платформу для еўрапейскага супрацоўніцтва па тэме Зялёных Шляхоў і партнёрствы з урадавымі органамі ЕС. Зыходзячы з гэтага, усе партнёры CEG зацікаўленыя ў далучэнні да EGWA у якасці індывідуальных чальцоў да 2007. У той жа час, мэтай нашай агульнай палітыкі, накіраванай на EGWA, з'яўляецца стварэнне рэгіянальнай галіны гэтай асацыяцыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Гэтая галіна будзе адказная за заклік CEG і будзе ўяўляць агульную цікавасць чальцоў CEG.


Мэты:

- падрыхтаваць заявы для чалецтва ў EGWA і падачу заяў

- падрыхтаваць прапанову аб установе рэгіянальнай галіны EGWA для Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы (у форме ліцэнзіі для CEG)

- абгаварыць арганізацыю і фінансаванне для еўрапейскай/рэгіянальнай канферэнцыі па Зялёных Шляхах ў 2007/2008

Агульныя сумесныя падзеі праграмы Еўрапейскіх Зялёных Шляхоў:
Мерапрыемствы чальцоў CEG сканцэнтруюцца на 3 галоўных падзеях:

1. Дзень Зямлі (22 красавіка)

Гэтае мерапрыемства будзе выкарыстана, як магчымасць прадставіць фундуш Зялёных Шляхоў для НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ (абарона ландшафтаў і навакольнага асяроддзя, "азеляненне" муніцыпалітэтаў і экалагічнай адукацыі па маршрутах CEG). Мы арганізуем пасадку дрэў і стварэнне паркаў уздоўж зялёных сцежак пры садзейнічанні грамадства.

2. Тыдзень велатурызму (першы тыдзень чэрвеня) і Міжнародны Дзень Сцежкі (першая субота чэрвеня)

Мы будзем выкарыстаць гэтыя дні, каб знайсці падыход да карыстальнікаў маршруту і азнаёміць іх аб іх фундушы ў ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ (удасканаленне якасці жыцця, заахвочванне форм устойлівага турызму). Мы арганізуем і падтрымаем пешыя шпацыры, паездкі на ровары і іншыя формы пасоўвання па сцежках для мэт спорту і адпачынку.

3. Еўрапейскі Тыдзень Рухомасці (16-22 верасня) і Еўрапейскі Дзень Зялёных Шляхоў

Гэтае мерапрыемства будзе выкарыстана, як магчымасць прадставіць фундуш Зялёных Шляхоў для развіцця ЎСТОЙЛІВАЙ РУХОМАСЦІ (бяспека і даступнасць у гарадах). Мы арганізуем і падтрымаем падзеі для грамадскага асвятлення правоў пешаходаў, веласіпедыстаў і іншых карыстальнікаў транспарту без матораў на грамадскім абшары і адпавядалую інфраструктуру, у цяперашні час прадстаўленую іншым выглядам транспарту.

Мэты:

- падрыхтаваць узаемную дэкларацыю аб гэтых падзеях і знайсці падыход да ўсіх уплывовых партнёраў на нацыянальным узроўні з заклікам аб падтрымцы (турысцкія і спартовыя асацыяцыі, міністэрствы, нацыянальныя арганізацыі турызму, рэгіянальныя ўрады і муніцыпалітэты)

- абгаварыць Тыдзень Велатурызму з ECF (у форме Еўра Вела Тыдню) і WTO (Сусветная Турыстская Арганізацыя)

Сумесныя праекты CEG: «Сардэчна запрашаем, веласіпедысты!» і «Чысты Турызм»

Усе партнёры CEG будуць актыўна шукаць магчымасць ажыццяўляць або падтрымліваць сертыфікацыйную схему сябруючых устаноў "Сардэчна запрашаем, веласіпедысты!" у іх краіне. Узаемная аснова для такіх праектаў, уключаючы графічны праект (сертыфікацыйныя крытэрыі і эмблема сертыфікату), будзе заснаваная на прыкладзе Чэшскай рэспублікі, дзе гэта сертыфікацыя ажыццяўляецца. (Гэты праект у цяперашні час падрыхтаваны ў Славакіі і Польшчы).

Мэты:

- падрыхтаваць англійскую версію крытэрыяў і ўмоў сертыфікацыі "Сардэчна запрашаем, веласіпедысты!" як агульную аснову для індывідуальных нацыянальных праектаў

- знайсці падыход да нацыянальных улад, якія гатовыя рэкамендаваць і падтрымліваць такі праект на нацыянальным узроўні ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы

- распрацаваць прапанову адзіных еўрапейскіх крытэрыяў уніфікацыі, умоў і графічнага дызайну краінам, дзе гэтая сертыфікацыя ўжо была ажыццёўленая. Гэтая прапанова таксама будзе адпраўленае ў ECF і СТА.

Партнёры CEG будуць таксама шукаць магчымасці ажыццявіць іншую сертыфікацыю, адрасаваную да турысцкіх кампаній, размешчаным уздоўж зялёных сцежак - "ЧЫСТЫ ТУРЫЗМ", які развіты ў Польшчы. Мэта складаецца ў тым, каб палепшыць канкурэнтаздольнасць кампаній турысцкага сектару, дапамагаючы ім палепшыць іх экалагічную працу і ўдзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах. Сертыфікацыя "ЧЫСТЫ ТУРЫЗМ" была развітая як адказ на патрэбнасць турысцкіх кампаній выконваць і прыстасоўвацца да еўрапейскіх і міжнародных тэндэнцый і стандартам у турысцкім сектары.


Пакінутыя чыгункі і абарона чыгуначнай спадчыны

Партнёры CEG разгледзяць і прааналізуюць сітуацыю пакінутых, нявыкарыстаных чыгунак як патэнцыйныя калідоры для Зялёных Шляхоў у іх краіне. Прыклад такога нацыянальнага паведамлення будзе запазычаны ад Чэшскай рэспубліцы. Пасля падачы нацыянальных справаздач гэтае пытанне будзе вырашана CEG пры дапамозе кардынацыйнай рады людзей, прымаючых рашэнні, і адпаведнымі органамі ЕС, як ператварыць гэтую інфраструктуру ў дзеяздольныя Зялёныя Шляхі. Партнёры CEG таксама пачнуць і падтрымаюць праекты, звязаныя з абаронай і спазнаннем чыгуначнай спадчыны ўздоўж Зялёных Шляхоў.


Крытэры Зялёных Шляхоў:
Выкарыстаючы наш уласны дослед і дослед партнёрскіх арганізацый у Еўропе і ЗША, партнёры CEG прапаноўваюць наступныя крытэры Зялёных Шляхоў для паспяховага развіцця праектаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Выкананне гэтых крытэрыяў - умова выкарыстання Зялёных Шляхоў у цэлым.
Пералічаныя крытэрыі прыкладзеныя.


Больш інфармацыі адносна CEG можна атрымаць на: www.greenways.info


Усе прапановы канферэнцыі CEG па дэкларацыі падпісаныя наступнымі асобамі:


Даніэл Мурэк / Daniel Mourek
Каардынатар і мэнэджэр CEG Экалагічнае Партнёрства для Ўстойлівага Развіцця /Environmental Partnership for Sustainable Development (EPSD)


Дэвід Мёрфі / David Murphy
Каардынатар Экалагічнае Партнёрства для Ўстойлівага Развіцця / Environmental Partnership for Sustainable Development (EPSD)


Юрай Фламік / Juraj Flamik
Каардынатар Зялёных Шляхоў Чэшскай Рэспублікі, Фонд Экалагічнага Партнёрства Чэшскай Рэспублікі / Czech Environmental Partnership Foundation


Дамініка Зарэба / Dominika Zareba
Каардынатар Зялёных Шляхоў Польшчы, Фонд Экалагічнага Партнёрства Польшчы / Polish Environmental Partnership Foundation


Яно Рогач / Jano Roháč
Каардынатар Зялёных Шляхоў Славакіі, Фонд Экалагічнага Партнёрства Славакіі / Slovak Environmental Partnership Foundation


Крысціна Будай / Kristina Budai
Каардынатар Зялёных Шляхоў Вугоршчыны, Фонд Экалагічнага Партнёрства Вугоршчыны / Hungarian Environmental Partnership Foundation


Сцылла Даніэл / Csilla Daniel
Каардынатар Зялёных Шляхоў Румыніі, Фонд Экалагічнага Партнёрства Румыніі /
Romanian Environmental Partnership Foundation

Стэфан Папоў /Stefan Popov
Каардынатар Зялёных Шляхоў Балгарыі, Фонд Экалагічнага Партнёрства Балгарыі / Bulgarian Environmental Partnership Foundation


Дужко Медзіч / Duško Medič
Каардынатар Зялёных Шляхоў, Зялёная Сетка Ваяводзіна / Green network of Voivodina, Сербія / Serbia


Момо Шубл / Momo Schuebl,
Future Base Weinviertel, Austria / Аўстрыя


Юрый Гудыма / Yuriy Hudyma
Фонд "Карпацкія сцежкі" Україна / "Carpathian Paths" Foundation, Ukraine


Валерыя Кліцунова / Valeria Klitsounova
Цімур Крол / Tsimur Krol
Асацыяцыя Агра- і Экатурызм , Беларусь / Rural and Ecotourism Association, Belarussia

 


Сетка Зялёных Шляхаў у Беларусі







Фотаздымкі, тэкст: Дамініка Зарэба, Валерыя Кліцунова, Алена Ветрава, Цiмур Крoлл | Малюнкі: Івона Сівэк-Фронт
Праект "Зялёныя Шляхі для Беларусі" быў ажыццёўлены Польскім Фондам Еўрапейскага Партнёрства і Беларускай Асацыяцыяй "Агра і Экатурызм" пры падтрымцы і фінансаванні Праграмай Польскай Дапамогі Міністэрства Замежных Спраў Рэспублікі Польшча ў 2006 годзе.